ФК Рэдынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэдынг
Поўная назва Reading Football Club
Мянушкі Роялз
Заснаваны 1871
Горад Рэдынг, Англія
Стадыён Мадэйскі
Умяшчальнасць: 24 224
Уладальнік Дай Ёнгэ[d]
Прэзідэнт Джон Мадэйскі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 20 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Рэдынг» (англ.: Reading FC) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Выступае ў Чэмпіёншыпе. Клуб мае даўнюю мянушку «Роялз» (англ.: Royals), у сувязі з размяшчэннем у Каралеўскім графстве Беркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клуб з’яўляецца адным з найстарэйшых камандаў у Англіі, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 года, і ніколі не гуляў у вышэйшай лізе англійскай футбольнай сістэмы да сезона 2006/07.

Хатнія матчы клуб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існавання. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клуба сэра Джон Мадэйскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гады аматарства[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клуб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клуба ў Кубку Англіі адбыўся ў 1890 годзе. Выступленні клуба ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клубам «Прэстан Норт Энд»» з лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клуб атрымаў прафесійны статус.

Першая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гады XX стагоддзя каманда знаходзілася ў падвале англійскай Футбольнай лігі. Толькі ў сезоне 1920/21 каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэння ў яго Паўднёвай лігі. Праз пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся поспеху і перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Англіі. Гэта дасягненне да сённяшняга дня з’яўляецца рэкордным для клуба ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клуб зноў апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля вайны, у верасні 1946 года, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» з лікам 10:2.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Сцяг Уэльса Аб Крыс Гантэр 1989
3 Сцяг Ганы Аб Эндзі Ядам 1991
4 Сцяг Ірландыі Аб Джон О’Шы 1981
5 Сцяг Ірландыі Аб Пол Мак-Шэйн Капітан каманды 1986
6 Сцяг Англіі Аб Ліям Мур 1993
9 Сцяг Англіі Нап Сэм Бэлдак 1989
10 Сцяг Англіі ПА Джон Свіфт 1995
11 Сцяг Англіі Аб Джордан Абіта 1993
12 Сцяг Ямайкі ПА Гарэт Мак-Кліры 1987
14 Сцяг Нігерыі Нап Сонэ Алука 1989
15 Сцяг Англіі ПА Калум Харыёт 1994
16 Сцяг Англіі ПА Льюіс Бейкер 1995
17 Сцяг Гамбіі ПА Мо Бэрау 1992
18 Сцяг Англіі ПА Ові Эджарыя 1997
19 Сцяг ЗША Аб Мэт Мязга 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Сцяг Кот-д'Івуара Нап Яку Мейтэ 1996
22 Сцяг Партугаліі Нап Нелсан Алівейра 1991
23 Сцяг Ісландыі Нап Ён Дадзі Бёдварсан 1992
24 Сцяг Англіі Аб Тайлер Блэкет 1994
26 Сцяг Аргенціны Бр Даміян Марцінес 1992
27 Сцяг Англіі Аб Амар Рычардс 1998
28 Сцяг Англіі Бр Сэм Уокер 1991
31 Сцяг Фінляндыі Бр Ансі Якала 1987
32 Сцяг Ірана ПА Саід Эзаталахі 1996
35 Сцяг Англіі ПА Эндзі Рынамхота 1997
38 Сцяг Ірландыі ПА Лаям Келі 1995
39 Сцяг Ірландыі ПА Джош Барэт 1998
43 Сцяг Англіі Нап Дэні Лоадэр 2000
44 Сцяг Англіі Аб Том Холмс 2000
46 Сцяг Шатландыі Аб Том Мак-Інтайр 1998

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]