ФК Рэйнджэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэйнджэрс
Поўная назва

Rangers Football Club

Мянушкі

The Gers, Teddy Bears, Light Blues

Заснаваны

Люты 1872

Горад

Глазга, Шатландыя

Стадыён

Айбракс
Умяшчальнасць: 50 817

Галоўны трэнер

Грэм Марці (в.а.)

Чэмпіянат

Прэм’ершып

2016/17

03Бронзавы прызёр 3 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рэйнджэрс» (англ.: Rangers Football Club) ― шатландскі футбольны клуб з Глазга, гуляе ў Прэм’ершыпе. Клуб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клуб называюць «Глазга Рэйнджэрс», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйнай назве клуба[1]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які змяшчае 50,817 гледача, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

Рэйнджэрс 54 разы перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь з іншых клубаў у свеце. 27 разоў станавіўся ўладальнікам Кубка лігі Шатландыі, больш чым хто-небудзь у Шатландыі, і 33 разы перамагаў у Кубку Шатландыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клубам, які дасягнуў фіналу еўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клуб зноў патрапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паражэнне. І толькі ў 1972 годзе гэты трафей знайшоў сваё месца ў клубнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка УЕФА.

Клуб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі і прыхільнікамі уніі з Англіяй (юніяністы). Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Сэлтык», тандэм двух клубаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назву ― дэрбі Глазга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёра заснавальнікаў клуба ― браты Мойзэс і Пітэр Макнейл, Пітэр Кэмпбел і Уіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду і далі ёй назва па першым убачаным назве ў кніжцы[2]. У маі таго ж года прайшла першая гульня клуба супраць каманды Callander F.C. на грамадскім плошчы Glasgow Green, гульня скончылася з лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснавання клуба лічыцца 15 ліпеня 1873 года, калі клуб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 клуб дайшоў да фіналу Кубка Шатландыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы стала ў 1888, у год заснавання «Селтыка». «Рэйнджэрс» атрымалі паражэнне з лікам 5:2. У сезоне 1890―1891 гадоў Джарз стаў адным з дзесяці ўдзельнікаў сфарміраванай шатландскай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджэрс» ужо гуляў на Айбракс.

Не здолеўшы атрымаць пагаднення з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 года клуб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[3]. Яго актывы былі прададзены новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменавана ў Rangers Football Club Limited[4]. Пасля клуб быў зноў далучаны да Шатландскай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг умоў, як аднагадовую забарону на трансферы. Заяўка на ўдзел у Шатландскай Прэм’ер-лізе была адхілена[5], у дадатак да гэтага было вырашына размясціць «Рэйнджэрс» у ніжэйшым дывізіёне на пачатку сезону 2012/13, а не ў першы дывізіён, як спачатку планавалася[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Шатландыі: 54
    • 1891, 1899, 1900, 1901, 1902, 1911, 1912, 1913, 1918, 1920
    • 1921, 1923, 1924, 1925, 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933
    • 1934, 1935, 1937, 1939, 1947, 1949, 1950, 1953, 1956, 1957
    • 1959, 1961, 1963, 1964, 1975, 1976, 1978, 1987, 1989, 1990
    • 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2000, 2003
    • 2005, 2009, 2010, 2011
  • Уладальнікі Кубка Шатландыі: 33
    • 1894, 1897, 1898, 1903, 1928, 1930, 1932, 1934, 1935, 1936
    • 1948, 1949, 1950, 1953, 1960, 1962, 1963, 1964, 1966, 1973
    • 1976, 1978, 1979, 1981, 1992, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002
    • 2003, 2008, 2009
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатландыі: 27
    • 1947, 1949, 1961, 1962, 1964, 1965, 1971, 1976, 1978, 1979
    • 1982, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 1993, 1994, 1997
    • 1999, 2002, 2003, 2005, 2008, 2010, 2011

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]