ФК Сампдорыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сампдорыя
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Луіджы Ферарыс
Умяшчальнасць: 36 536
Прэзідэнт Масіма Ферэра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2019/20 15 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Сампдорыя» (італ.: Sampdoria) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Клуб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зліцця двух існуючых спартыўных клубаў, карані якіх можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя». «Сампдорыя» ў цяперашні момант гуляе ў Серыі А.

І назва каманды, і колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клубаў, як спалучэнне назваў і сіне-белыя і чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клубаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 аматараў футбола[1]. Гэтую пляцоўку клуб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком горада клубам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клубамі шырока вядома як Ліхтарнае дэрбі.

«Сампдорыя» атрымлівала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сезоне 1990/91. Клуб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Суперкубка Італіі. Іх самы вялікі еўрапейскі поспех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1992 годзе, дзе саступілі іспанскай «Барселоне» з лікам 1:0 пасля дадатковага часу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Гімнастычны клуб «Самп’ердарэнезэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную секцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клуб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клуб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваны італьянскай федэрацыяй футбола, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны італьянскай гімнастычнай федэрацыяй. Клуб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак ігракі не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 года, калі яны нанеслі паражэнне сваім мясцовым канкурэнтам — клубу «Джэноа» — з лікам 3:1.

Клуб не паказваў значных поспехаў, толькі ў сезоне 1910/11 ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клубы, як «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёна.

Пасля Першай сусветнай вайны, «Самп’ердарэнезэ», нарэшце, пачаў выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клуб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу і згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Эміль Аўдэра 1997
3 Італія Аб Тамаза Аўгела 1994
5 Партугалія ПА Адрыен Сілва 1989
6 Швецыя ПА Альбін Экдаль 1989
8 Італія ПА Валерыа Верэ 1994
10 Сенегал Нап Кейта Бальдэ Дыяо 1995
11 Уругвай ПА Гастон Рамірэс 1990
14 Чэхія ПА Якуб Янкта 1996
15 Гамбія Аб Амар Колі 1992
16 Нарвегія ПА Крыстафер Аскільдсен 2001
18 Нарвегія ПА Мортэн Торсбю 1996
19 Італія Аб Васка Рэджыні 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Італія Нап Антаніна Ла Гуміна 1996
21 Італія Аб Ларэнца Танелі 1990
22 Японія Аб Мая Ёсіда 1988
23 Італія Нап Манола Габ’ядзіні 1991
24 Польшча Аб Барташ Берашынскі 1992
25 Італія Аб Алекс Ферары 1994
26 Францыя ПА Мехды Лерыс 1998
27 Італія Нап Фабіа Квальярэла Капітан каманды 1983
30 Італія Бр Нікола Равалья 1988
34 Харватыя Бр Карла Летыца 1997
38 Данія ПА Мікель Дамсгор 2000
87 Італія ПА Антоніа Кандрэва 1987

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]