ФК Сент-Эцьен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сент-Эцьен
Logo_AS_Saint-Étienne.svg
Поўная назва Association Sportive Saint-Étienne Loire
Заснаваны 1901
Горад Сент-Эцьен, Францыя
Стадыён Жафруа Гішар
Умяшчальнасць: 42 000
Прэзідэнт Бернар Каязо[d] і Ралан Рамее[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 2
2022/23 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Сент-Эцьен» (фр.: AS Saint-Étienne) — французскі футбольны клуб з горада Сент-Эцьен. Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе. Праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Жафруа Гішар», які размешчаны ў межах горада.

«Сент-Эцьен» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі французскага футбола, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх французскіх клубаў, а таксама шэсць перамог у розыгрышы Кубка Францыі. Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клубамі мае назва Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клуб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клубам.

У клубе бліскалі такія зоркі міжнароднага футбола, як Эмэ Жаке, Жак Санціні, Ларан Блан і Мішэль Плаціні, амаль кожны з якіх прыцягваўся да французскай нацыянальнай зборнай у якасці іграка ці трэнера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя «Сент-Эцьена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супермаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэнне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Федэрацыі футбола Францыі на выкарыстанне таварных знакаў у назве каманд, клуб змяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасля зліцця з іншым мясцовым клубам «Stade Forézien Universitaire», змяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзідэнтам клуба быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная федэрацыя футбола дазволіла клубам мець прафесійны статус. У 1933 годзе «зялёныя» таксама атрымалі прафесійны статус і змянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сент-Эцьен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сезона 1933/34 другое месца ў Паўднёвай групе. Клуб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сезоны, перш чым у сезоне 1938/39 дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатландскага спецыяліста Уільяма Дакворта, скончыўшы сезон на ганаровым чацвёртым месцы. Аднак развіць поспех не атрымалася з-за пачатку Другой сусветнай вайны.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Францыя Бр Мацьё Дрэе 1989
3 Францыя Аб Мікаэль Надэ 1999
4 Гвінея Аб Саіду Соў 2002
6 Марока ПА Бенжамін Бушуары 2001
7 Францыя ПА Тама Мункундзі 1991
8 Францыя Аб Дэніс Апія 1992
9 Францыя Нап Ібрахім Сісако 1995
10 Францыя Нап Гаэтан Шарбанье 1988
14 Францыя ПА Дылан Шамбо 1997
16 Сенегал Бр Бубакар Фаль 2001
17 Францыя Нап Максенс Рывера 2002
18 Францыя ПА Мацьё Кафаро 1997
19 Францыя Аб Лео Петро 1997
Паз. Імя Нар.
22 Францыя ПА Віктор Лабры 1995
23 Францыя Аб Антані Брыянсон (капітан) 1994
25 Сенегал Нап Ібраіма Ваджы 1995
26 Францыя ПА Ламін Фамба 1998
27 Францыя Аб Нільс Нкунку 2000
29 Францыя ПА Аймен Муэфек 2001
30 Францыя ПА Гацье Ларсанер 1997
34 Францыя ПА Антуан Гацье 2004
36 Кот-д’Івуар Аб Абдулае Бакаяко 2002
37 Францыя ПА Луі Мутон 2002
39 Францыя Нап Айман Аікі 2005
42 Англія Бр Эцьен Грын 2000
Камерун Аб Браян Накуэ 2002

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]