ФК Смаргонь
Смаргонь | |||
![]() | |||
Поўная назва | ДУФКіС «Футбольны клуб „Смаргонь“» | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1987 | ||
Горад | Смаргонь, Беларусь | ||
Стадыён |
«Юнацтва» Умяшчальнасць: 3500 |
||
Прэзідэнт | Аляксандр Плюта | ||
Галоўны трэнер | вакантна | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2019 | 14 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Смаргонь» — беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.
У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці.
У 1998 клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.
У 2006 каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу.
У 2007—2009 «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе лепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008.
У 2009 «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.
Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.
У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.
Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.
Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.
Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]
- 1987—1993: «Станкабудаўнік»
- 1993: «Камунальнік»
- з 1993: «Смаргонь»
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Найлепшае дасягненне ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі — 8 месца: 2008
- Самыя буйная перамога — 6:0 («Вертыкаль» Калінкавічы, 2004)
- Самая буйная параза — 0:8 (ЗЛіН Гомель, 1992)
Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на снежань 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Другая (Д2) | 16 | 15 | 3 | 1 | 11 | 13–34 | 7 | 1/16 фіналу | |
1992/1993 | Другая (Д2) | 16 | 30 | 4 | 5 | 21 | 17–70 | 13 | 1/16 фіналу | ![]() |
1993/1994 | Трэцяя (Д3) | 17 | 34 | 4 | 9 | 21 | 27–80 | 17 | ||
4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4) | ||||||||||
1998 | Другая — А (Д3) | 12 | 26 | 6 | 6 | 14 | 26–51 | 24 | ||
1999 | Другая — А (Д3) | 5 | 24 | 11 | 8 | 5 | 35–23 | 41 | ||
2000 | Другая — А (Д3) | 4 | 22 | 10 | 5 | 7 | 28–23 | 25 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны раўнд |
Другая (Д3) | 4 | 141 | 5 | 3 | 6 | 14–17 | 18 | |||
2001 | Другая (Д3) | 2 | 34 | 25 | 4 | 5 | 63–16 | 79 | 1/16 фіналу | ![]() |
2002 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 8 | 5 | 17 | 21–36 | 29 | 1/32 фіналу | |
2003 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 17 | 7 | 6 | 47–20 | 58 | 1/16 фіналу | |
2004 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 14 | 11 | 5 | 49–21 | 53 | 1/32 фіналу | |
2005 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 15 | 9 | 6 | 57–35 | 54 | 1/16 фіналу | |
2006 | Першая (Д2) | 2 | 26 | 16 | 7 | 3 | 57–27 | 55 | 1/16 фіналу | ![]() |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 26 | 6 | 8 | 12 | 15–29 | 26 | 1/16 фіналу | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 10 | 9 | 11 | 26–39 | 39 | 1/8 фіналу | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 26 | 2 | 9 | 15 | 17–46 | 15 | 1/16 фіналу | ![]() |
2010 | Першая (Д2) | 12 | 30 | 8 | 8 | 14 | 33–43 | 32 | 1/16 фіналу | |
2011 | Першая (Д2) | 11 | 30 | 9 | 7 | 14 | 32–45 | 34 | 1/16 фіналу | |
2012 | Першая (Д2) | 10 | 28 | 7 | 10 | 11 | 23–32 | 31 | 1/16 фіналу | |
2013 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 45–35 | 46 | 1/8 фіналу | |
2014 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 13 | 7 | 10 | 42–32 | 46 | 1/16 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 15 | 8 | 7 | 60–41 | 53 | 1/8 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 5 | 26 | 10 | 8 | 8 | 40–39 | 38 | 1/8 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 6 | 11 | 13 | 34–50 | 29 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 11 | 28 | 6 | 10 | 12 | 19–44 | 28 | 1/16 фіналу | |
2019 | Першая (Д2) | 14 | 28 | 4 | 6 | 18 | 27–63 | 18 | 1/16 фіналу |
- 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Маісейчанка (1998 — 2002)
- Уладзімір Уткін (2002 — 2004)
- Георгій Кандрацьеў (2005 — 2008)
- Аляксандр Лісоўскі (лістапад 2008 — ліпень 2009)
- Аляксандр Бразевіч (ліпень 2009 — студзень 2010)
- Генадзь Мардас (студзень 2010 — снежань 2011)
- Павел Бацюта (студзень 2012 — снежань 2014)
- Мікалай Рындзюк (студзень 2015 — люты 2017)
- Аляксей Дварэцкі (люты — снежань 2017)
- Мікалай Гергель (снежань 2017 — жнівень 2018)
- Аляксей Дварэцкі (жнівень 2018 — май 2019)
- Павел Раднёнак (май — лістапад 2019)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com(англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
Смаргонь
|
---|
1 Сіненка (б) • 3 Цвяцінскі • 5 Макараў • 8 Калінін • 9 Харнаўцоў • 10 Маслоўскі • 11 Рогач • 13 Кісель • 16 Чарных (б) • 17 Рыбалка • 18 Казко • 19 Садоўскі • 20 Агар • 21 Казанцаў • 23 Плехаў • 25 Белы • 29 Ганіч • 31 Гружэўскі • 33 Траякоў • 77 Кабачэўскі • Кажарновіч (б) • Клачкевіч • Лазко • Лапко (б) • Тараканаў • Шчарбачэня (б) • Трэнер: вакантна |
|