ФК Спартак Шклоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спартак
ФК Спартак Шклоў.gif
Заснаваны

1992

Горад

Шклоў, Беларусь

Стадыён

«Спартак»
Умяшчальнасць: 2500

Галоўны трэнер

Уладзімір Прыгодзіч

2015

14 месца

«Спартак»беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпро».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу.

У 2010 клуб па фінансавых прычынах перайшоў у Чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].

У красавіку 2014, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне таліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпро», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фінала атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016[3].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992—1993: «Спартак»
  • 2001: «Дняпро»
  • 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро»
  • 2003—2004: «Спартак-ВАР»
  • 2005—2013: «Спартак»
  • з 2014: «Спартак-Шклоў»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 12 15 2 8 5 19–27 12 1/32 фінала
1992–93 Трэцяя (Д3) 14 30 7 5 18 33–56 19 1/32 фінала
1996 Трэцяя - Б (Д3) 14 261 0 0 26 9–97 0
2001 Другая (Д3) 6 34 18 5 11 60–39 59
2002 Другая (Д3) 4 24 12 8 4 46–18 44
2003 Другая (Д3) 3 28 16 4 8 60–35 52
2004 Другая (Д3) 5 24 14 4 6 61–24 46 1/32 фінала
2005 Другая (Д3) 3 26 15 4 7 53–28 49 1/16 фінала
2006 Другая (Д3) 3 32 25 4 3 74–20 79 1/8 фінала
2007 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 66–26 64 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 28–37 30 1/32 фінала
2009 Першая (Д2) 14 272 4 8 15 22–48 20 1/16 фінала Descento.svg Вылет у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 10 34 14 6 14 54–59 48 1/32 фінала
2011 Д43 4 18 11 0 7 48–36 33
2012 Д4 5 18 10 0 8 47–34 30
2013 Д4 3 18 11 4 3 46–23 37
2014 Другая - А (Д3) 7 22 9 3 10 26–31 30
Матчы за 13 месца4 13 2 1 0 1 8–4
2015 Другая - А (Д3) 7 18 6 4 8 24–23 22 1/16 фінала
Матчы за 13 месца5 14 2 1 0 1 2–2
  • 1 Каманда знялася з турніру ў другім крузе, у застаўшыхся матчах залічаны тэхнічныя паражэнні 0:3.
  • 2 Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць «Славіі-Мазыр».
  • 3 У 2011–2013 каманда ўдзельнічала ў Чэмпіянаце Магілёўскай вобласці (чацвёрты дывізіён).
  • 4 Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
  • 5 Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ігракі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі