ФК Спецыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спецыя
Spezia Calcio.svg
Поўная назва «Spezia Calcio»
Мянушкі «Aquilotti» («Арляты»)
Заснаваны 1906
Горад Спецыя
Стадыён «Альберта Піка»
Умяшчальнасць: «10000»
Уладальнік Габрыэле Вольпі[d]
Прэзідэнт Філіп Рэймонд Платэк
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя B
2022/23 17 месца ў Серыі A
Сайт acspezia.com (італ.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Спе́цыя» (італ.: Spezia Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Спецыя правінцыі Лігурыі. Заснаваны 10 кастрычніка 1906 года. У сезоне 2020—2021 гадоў клуб упершыню ў сваёй гісторыі дамогся права на ўдзел у спаборніцтве Серыі А. Большую частку сваёй гісторыі «Спецыя» праводзіла ў трэцім ці чацвертым дывізіёнах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольная дружына была заснавана ў 1906 годзе. Аднак клуб пачаў выступаць у футбольных лігах толькі ў 1917 годзе, дэбютаваўшы ў рэгіянальнай лізе. У 1926 годзе клуб выступаў ужо ў Другім дывізіёне, а потым нават прасунуўся ў Першы дывізіён, які на той час быў другім паводле сістэмы дывізіёнаў італьянскага футбола. У 1929 годзе «Спецыя» атрымала перамогу ў Першым дывізіёне, аднак чэмпіянат быў перафарматаваны і ліга стала трэцяй паводле сістэмы дывізіёнаў Італіі, таму каманда засталася на другім узроўні, выступаючы ў Серыі Б. У сезоне 1929—1930 гадоў клуб дэбютаваў у першым сезоне новаўтворанай Серыі B і змяніў назву на «Спецыя». На гэтым узроўні дружына заставалася да свайго паніжэння ў 1935 годзе, але хутка каманда вярнулася ў Серыю B у сезон 1936—1937 гадоў.

У 1944 годзе з прычыны набліжэння фронту Другой сусветнай вайны італьянская федэрацыя футбола прыняла рашэнне падзяліць найвышэйшую лігу на рэгіянальныя групы. Каманда «Спецыі», у тым ліку ўкамплектаваная з пажарнікаў, была ўключана ў групу Эміліі-Раманьі. «Спецыя» перамагла ў сваёй групе і трапіла ў паўфінал, дзе сустракалася з «Сузарай», «Карпі» і «Модэнай». Гэты раўнд таксама стаў пераможным для клуба, які атрымаў перамогі ў пяці з шасці згуляных матчаў і атрымаў паразу толькі ад «Карпі». Далей «Спецыю» чакала «Балоння», і першы матч дружыны павінен быў прайсці ў гасцях. Матч, згуляны ў Балонні, быў прыпынены праз інцыдэнт, выкліканы заўзятарамі гаспадароў пасля таго, як госці адкрылі лік. У выніку «Спецыя» атрымала перамогу з лікам 2:0. Матч у адказ, які павінен быў адбыцца ў Спецыі, спачатку быў перанесены ў Карпі праз бамбаванне горада з боку саюзнікаў у гэты перыяд, а пасля быў увогуле адменены праз пратэсты старшыні «Балонні» Рэната Даль’Ары, таму «Спецыя» была дапушчаная да фінальнага раўнду без правядзення гульні ў адказ.

У фінале, які праходзіў у Мілане, акрамя «Спецыі» таксама ўдзельнічалі «Венецыя» і «Тарына». 9 ліпеня 1944 года быў згуляны першы матч паміж «Спецыяй» і «Венецыяй», які скончыўся з лікам 1:1. 16 ліпеня «Спецыя» сустрэлася ў матчы супраць «Тарына», у якой на той час выступаў выбітны нападнік Сільвіа Піёла. Матч скончыўся эпічнай перамогай «Спецыі» з лікам 2:1. Пасля трэцяга матчу, у якім «Тарына» абыйграць «Венецыю» з лікам 5:2, «Спецыя» была абвешчана чэмпіёнам. Тым не менш, сама федэрацыя доўгі час не прызнавала розыгрыш 1944 года афіцыйным праз скарочаны фармат і вайну, якая актыўна праходзіла ў той час на тэрыторыі краіны. Толькі ў 2002 годзе афіцыйна скудэта клуба было афіцыйна пацверджана.

2000-я гады адзначыліся вяртаннем у серыю ў 2006 годзе, банкруцтвам і адраджэннем, клуб здолеў зноў зацвердзіцца ў якасці звычайнай каманды серыі C. У 2020 годзе, роўна праз 100 гадоў пасля свайго першага выступу на вышэйшым узроўні, «Спецыя» нарэшце вярнулася ў Серыю А ў якасці пераможцы плэй-оф за права выхада ў Серыю A. Забяспечыла сабе другі тэрмін у Серыі А на сезон 2021/22[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Нідэрланды Бр Ерун Зут 1991
2 Польшча Аб Пшэмыслаў Віснеўскі 1998
4 Партугалія Аб Жуан Матынью 1998
5 Італія Аб Лаўрэнс Серпэ 2001
7 Італія Нап Сальваторэ Элія 1999
8 Швецыя ПА Альбін Экдаль 1989
9 Італія Нап Франчэска Піа Эспазіта 2005
10 Італія ПА Сальваторэ Эспазіта 2000
11 Славенія Нап Тыа Ціпат 2003
13 Польшча Аб Аркадыуш Рэца 1995
17 Польшча ПА Шыман Журкоўскі 1997
19 Латвія Нап Раймандс Кроліс 2001
Паз. Імя Нар.
23 Германія Аб Лукас Мюль 1997
24 Італія Нап Лука Мора 2001
25 Італія ПА Філіпа Бандзінелі 1995
27 Францыя Аб Кельвен Аміян 1998
29 Італія ПА Франчэска Касата 1997
40 Боснія і Герцагавіна Бр Петар Зоўка 2002
43 Грэцыя Аб Дымітрыс Нікалау 1998
48 Італія ПА Мірка Антанучы 1999
55 Балгарыя Аб Петка Хрыстаў 1999
69 Польшча Бр Бартламей Дрангоўскі 1997
77 Італія Аб Нікола Бертола 2003
99 Італія Нап Даніэле Вердэ 1996

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]