ФК Стэнлес Пінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэнлес Пінск
Лагатып
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футбола
Галоўны трэнер Віктар Дарашэнка
Чэмпіянат Другая ліга
2019 6 месца

«Стэнлес»беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].

У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — СДЮШАР-3
  • 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
  • з 2020 — «Стэнлес»

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64 фіналу
2020 Другая (Д3) 1/32 фіналу

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]