ФК Сцяўа Бухарэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяўа
Поўная назва Fotbal Club Steaua Bucureşti
Заснаваны 7 чэрвеня 1947
Горад Бухарэст, Румынія
Стадыён Нацыянальны, Бухарэст
Умяшчальнасць: 55 600
Уладальнік Георгэ Бекалі[d]
Прэзідэнт Валерыу Аргэсялэ[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга I
2022/23 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Сцяўа» (рум.: Steaua) — румынскі футбольны клуб з горада Бухарэст. Заснаваны ў 1947 годзе. Клуб з’яўляецца найбольш паспяховым сярод румынскіх клубаў не толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але і на еўрапейскіх спаборніцтвах. «Сцяўа» стала першай усходнееўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэта ў 1986 годзе. У сезоне 1988/1989 «Сцяўа» зноў дайшла да фіналу прэстыжнага еўрапейскага клуба, але атрымала паражэнне ад італьянскага «Мілана». На рахунку клуба таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Суперкубку Румыніі.

Заснаваны 7 чэрвеня 1947 году як САА Бухарэст (Спартыўная Асацыяцыя Арміі — рум.: Asociaţia Sportivă a Armatei). З 1961-га за клубам замацавалася назва Сцяўа (рум.: Steaua). Аднак яшчэ ў 1998 годзе клуб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска з’яўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасці Міністэрства нацыянальнай абароны.

«Сцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сезон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клуб гуляў у колерах румынскага трыкалору, гэта значыць сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэнне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клуба пачаў зноў выкарыстоўвацца жоўты колер.

Клуб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя[правіць | правіць зыходнік]

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]