ФК Трансмаш Магілёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансмаш
Заснаваны 1988
Расфарміраваны 1998
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён Стадыён «Трансмаш»[d]
Чэмпіянат Першая ліга
1997 14 месца

ФК Трансмаш — былы беларускі футбольны клуб з горада Магілёў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1988 пад назвай «Сельмаш», прадстаўляў завод «Магілёўсельмаш». У савецкія часы гуляў у Вышэйшай лізе Чэмпіянату БССР. З 1992 пачаў гуляць у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 1994, пасля пераўтварэння завода «Магілёўсельмаш» у «Магілёўтрансмаш» адпаведным чынам змянілася і назва клуба. У 1997 «Трансмаш» гуляў у Першай лізе і па выніках сезону захаваў сваё месца, але ў пачатку 1998 быў аб'яднаны з іншым магілёўскім клубам «Дняпро» ў адзін клуб — «Дняпро-Трансмаш».

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988—1994: «Сельмаш»
  • 1994—1998: «Трансмаш»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 4 15 6 5 4 25–14 15 1/8 фінала
1992–93 Другая (Д2) 3 30 12 13 5 48–20 37 1/16 фінала
1993–94 Другая (Д2) 4 28 17 5 6 47–26 39
1994–95 Другая (Д2) 11 30 9 8 13 30–31 26 1/32 фінала
1995 Другая (Д2) 7 14 6 4 4 20–16 22 1/16 фінала
1996 Другая (Д2) 1 24 14 7 3 47–13 49 1/16 фінала Выхад у Першую лігу
1997 Першая (Д1) 14 30 8 4 18 30–52 28 1/16 фінала Аб'яднанне з ФК «Дняпро»