ФК Урал Екацярынбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урал Екацярынбург
FC Ural Logo.png
Поўная назва руск.: Футбольный клуб Урал Екатеринбург
Заснаваны 1 верасня 1930
Горад Екацярынбург, Расія
Стадыён Екацярынбург Арэна
Умяшчальнасць: 35 000
Уладальнік Свярдлоўская вобласць
Прэзідэнт Рыгор Іваноў[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Урал» (руск.: Футбольный клуб Урал Екатеринбург) — расійскі футбольны клуб з горада Екацярынбург, які выступае ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання клуба лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Уральскага рабочага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага завода. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Свярдлоўска пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938. Тады клуб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмет». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сезоне свярдлоўскі клуб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэння колькасці каманд у розыгрышы сезоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.

У сезоне 1953 года адбылося вяртанне клуба ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сезонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне класа «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Вралмаш» і паўтарыў поспех, а ў сезоне 1962 года каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клубу прайсці на павышэнне ў класе. Аднак у 1963 годзе Федэрацыя футбола СССР прыняла рашэнне павялічыць лік каманд класа «А» да 38, падзяліўшы клас на дзве групы. Дадзенае рашэнне спрыяла выхаду клуба ў другую групу класа «А». У другой групе класа «А» каманда правяла шэсць сезонаў, завяршыўшы сезон 1968 года на першым месцы.

Сезон 1969 года клуб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак, заняўшы апошні радок, зноў вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел свярдлоўскага клуба ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клуб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасці ў гісторыі «Уралмаша». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лакаматыў» прыехаў у Свярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Свярдлоўска з лікам 9:0.

Пасля распаду СССР клубу выдалася магчымасць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сезонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадах. У 1996 годзе клуб страціў магчымасць выступаць у эліце і апусціўся ў першую лігу. На наступны сезон клуб апусціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Расія Бр Ілья Памазун 1996
2 Харватыя Аб Сільвіе Бегіч 1993
3 Беларусь ПА Валерый Бачароў 2000
4 Рэспубліка Конга Аб Эмерсан 1995
5 Расія ПА Андрэй Ягорычаў 1993
8 Харватыя ПА Даніел Мішкіч 1993
9 Бразілія Нап Гільермі Шэтыні 1995
10 Румынія Нап Эрык Бікфалві 1988
11 Расія Нап Аляксей Іонаў 1989
15 Украіна Аб Дзяніс Кулакоў (капітан) 1986
16 Бразілія Аб Італу 2002
17 Беларусь Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999
18 Расія ПА Юрый Газінскі 1989
20 Нідэрланды Нап Рай Влут 1995
21 Расія ПА Ігар Дзмітрыеў 2004
Паз. Імя Нар.
22 Расія Аб Мінгіян Бевееў 1995
24 Беларусь Аб Ягор Філіпенка 1988
25 Партугалія Аб Кікі 1994
42 Расія Аб Ягор Мосін 2003
44 Гвінея ПА Ібраіма Сісэ 1994
46 Расія Аб Арцём Мамін 1997
55 Расія ПА Цімур Аюпаў 1993
71 Расія Бр Аляксей Мамін 1999
75 Расія ПА Фаніль Сунгатулін 2001
77 Беларусь Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
79 Расія Нап Аляксей Каштанаў 1996
80 Беларусь ПА Арцём Канцавы 1999
97 Расія Нап Ілья Ішкоў 2005
98 Расія Бр Мікіта Аляксееў 2002

Па рашэнні кіраўніцтва «Урала» гульнявы нумар 23, пад якім гуляў нападнік Пётр Хрустоўскі, які загінуў 5 ліпеня 2003 года ў аўтакатастрофе, назаўсёды застанецца замацаваным за ім.


Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]