ФК Фламенгу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фламенгу
Лагатып
Поўная назва Clube de Regatas do Flamengo
Заснаваны 1895
Горад Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасць: 78 838
Прэзідэнт Rodolfo Landim[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя А
2020 1 месца
Сайт flamengo.com.br(парт.) (англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фламе́нгу» (парт.: Clube de Regatas do Flamengo) — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981 і 2019 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра[3], а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
1990, 2006, 2013
2020
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020
  • Турнір Рыа-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019
1981
2020
1999

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Бразілія Бр Дыегу Алвіс 1985
2 Бразілія Аб Густаву Энрыкі 1993
3 Бразілія Аб Радрыгу Каю 1993
4 Бразілія Аб Леу Перэйра 1996
5 Бразілія ПА Віліян Аран 1992
6 Бразілія Аб Рэнэ 1992
7 Бразілія ПА Эвертан Рыбейру Капітан каманды 1989
8 Бразілія ПА Т’ягу Мая 1997
9 Бразілія Нап Габрыел Барбоса 1996
10 Бразілія ПА Дыегу 1985
11 Бразілія Нап Вітынью 1993
13 Бразілія ПА Лазару 2002
14 Уругвай ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
16 Бразілія Аб Філіпі Луіс 1985
18 Бразілія ПА Андрэас Перэйра 1996
19 Бразілія Нап Мікаэл 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Бразілія Аб Радыней 1992
21 Бразілія Нап Педру 1997
22 Бразілія Бр Габрыел Батыста 1998
23 Бразілія Аб Давід Луіс 1987
26 Парагвай ПА Роберт Пірыс 1994
27 Бразілія Нап Бруну Энрыкі 1990
30 Бразілія Аб Бруну Віяна 1995
31 Бразілія ПА Макс Алвіс 2001
33 Бразілія Нап Кенэдзі 1996
34 Бразілія Аб Матэўзінью 2000
35 Бразілія ПА Жуан Гоміс 2001
36 Бразілія Аб Рамон 2001
37 Бразілія Бр Сесар 1992
44 Чылі Аб Маўрысіа Ісла 1988
45 Бразілія Бр Угу Соза 1999
63 Бразілія Нап Вітор Габрыел 2000

Зноскі

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]