ФК Хваля Пінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хваля Пінск
ФК Хваля Пінск.gif
Поўная назва ДСУ «Футбольны клуб "Хваля-Пінск"»
Заснаваны 1987
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён «Хваля»
Умяшчальнасць: 3100
Дырэктар Уладзімір Мамаеў
Галоўны трэнер Сяргей Ясковіч
Чэмпіянат Першая ліга
2022 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Хваля»беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2013[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12 месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014 года. У кастрычніку 2014 года, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

2015[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не лепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала трывала атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

2016[правіць | правіць зыходнік]

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

2017[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

2018[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

2019[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.

2020[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе каманду папоўніла шмат ігракоў з вопытам выступу ў Вышэйшай лізе. Большую частку сезона «Хваля» знходзілася ў сярэдзіне табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш турніру (ніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах), заняла выніковае дзявятае месца.

2021[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2021 года новым галоўным трэнерам стаў пінчанін Сяргей Ясковіч, які перад гэтым паспяхова ўзначальваў дзяржынскі «Арсенал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца вопытнымі ігракамі, што прынесла плён — «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі па выніках апошняга тура пінская каманда страціла шанцы на выхад у Вышэйшую лігу, фінішаваўшы чацвёртай.

2022[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2022 «Хваля» лічылася аднім з фаварытаў і добра пачала, але пасля пайшлі няўдачы. Нягледзячы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паражэнні працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987—1996: «Камунальнік»
  • 1997—2005: «Пінск-900»
  • з 2006: «Хваля»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на сакавік 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
12 Беларусь Бр Станіслаў Ляцко 2001
Беларусь Бр Аляксей Калтыгін 2000
7 Беларусь Аб Азам Раджабаў 1993
18 Беларусь Аб Антон Шэпелеў 1989
Беларусь Аб Кірыл Коўш (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2004
Беларусь Аб Дзмітрый Шуляк (у арэндзе з «Шахцёра») 2002
10 Беларусь ПА Максім Грачыха 1993
15 Беларусь ПА Віталь Кібук (капітан) 1989
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Ілья Сушчынскі 2005
83 Беларусь ПА Сяргей Валадзько 1983
Беларусь ПА Кірыл Кавалевіч 2004
Беларусь ПА Данііл Ткачык 2002
19 Беларусь Нап Кірыл Палхоўскі 2002
71 Беларусь Нап Ягор Бажко 2006
Арменія Нап Грыгор Мурадзян 2002

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 3 15 8 4 3 20–13 20 1/32 фіналу
1992/1993 Другая (Д2) 5 30 15 4 11 52–40 34 Чвэрцьфінал
1993/1994 Другая (Д2) 3 28 17 6 5 58–21 40 1/8 фіналу
1994/1995 Другая (Д2) 3 30 16 8 6 45–26 40 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 2 14 9 2 3 22–13 29 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 2–3 3
1996 Другая (Д2) 5 24 10 8 6 40–19 38 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 8 30 12 8 10 43–36 44 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 3 30 17 8 5 54–22 59 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 15 30 6 8 16 33–50 26 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2000 Другая — Б (Д3) 6 16 5 4 7 17–24 19 1/16 фіналу
2001 Другая (Д3) 7 34 17 3 14 61–37 54 1/16 фіналу
2002 Другая (Д3) 2 24 16 4 4 50–22 52 1/32 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 16 30 5 4 21 28–59 19 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2004 Другая (Д3) 4 24 15 5 4 62–25 50 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 2 26 21 4 1 57–16 67 1/32 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 8 26 10 4 12 47–48 34 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 7 26 11 6 9 34–38 39 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 4 26 15 3 8 39–25 48 1/8 фіналу
2009 Першая (Д2) 2 26 16 3 7 52–31 51 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 10 30 11 2 17 31–48 35 1/8 фіналу
2011 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 52–38 45 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8 фіналу
2013 Першая (Д2) 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2015 Другая — Б (Д3) 5 18 9 5 4 43–18 32 1/16 фіналу
Матчы за 9 месца[B] 9 2 2 0 0 6–1
2016 Другая (Д3) 1 24 19 3 2 87–40 60 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 12 28 5 6 17 29–49 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 9 26 6 7 13 41–52 27 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 4 33 16 8 9 49–39 56 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 7 24 10 6 8 44–35 36 1/16 фіналу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Шыннік» (Бабруйск), перадапошняй каманды Першай лігі 1995.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Магілёў), які заняў 5 месца ў групе А (2:1, 4:0).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]