ФК Цюрых
Выгляд
| Цюрых | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Поўная назва | Fussballclub Zürich | |||
| Мянушкі | FCZ | |||
| Заснаваны | 1 жніўня 1896 | |||
| Горад | Цюрых, Швейцарыя | |||
| Стадыён |
Летцыгрунд Умяшчальнасць: 26 105 |
|||
| Прэзідэнт | Ансіла Канепа[d] | |||
| Галоўны трэнер | ||||
| Чэмпіянат | Суперліга | |||
| 2024/25 | 7 месца | |||
| Сайт | Афіцыйны сайт | |||
| ||||
«Цюрых» (ням.: Fussballclub Zürich) — швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада. Утвораны ў 1896 годзе. З’яўляецца адным з самых тытулаваных клубаў Швейцарыі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Летцыгрунд» (разлічаны на 26 105 гледачоў).
У сезоне 2015/16 заняў апошняе месца і вылецеў з Суперлігі. Адначасова з вылетам «Цюрых» атрымаў перамогу ў Кубку Швейцарыі, у фінале адолеўшы «Лугана», і ў якасці клуба другога дывізіёна прадстаўляў Швейцарыю ў групавой стадыі Лігі Еўропы сезона 2016/17.
Пасля клуб змог вярнуцца ў Суперлігу і зноў выступаў у Лізе Еўропы ў сезоне 2018/19. У чэмпіянаце краіны 2021/22 «Цюрых» стаў чэмпіёнам упершыню з сезона 2008/09.