ФК Элас Верона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элас Верона
Поўная назва Hellas Verona Football Club
Мянушкі «жоўта-сінія» (італ.: Gialloblù)
«мастыфы» (італ.: Mastini)
«скалігеры» (італ.: Scaligeri)
Заснаваны 1903 і 1991
Горад Верона, Італія
Стадыён Маркантоніа Бентэгодзі
Умяшчальнасць: 39 211
Прэзідэнт Маўрыцыа Зеці[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 18 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Элас Верона» ці проста «Верона» — прафесійны італьянскі футбольны клуб з горада Верона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі сезона 1984/1985. Асноўныя колеры клуба — жоўты і сіні.

Прынцыповыя сапернікі[правіць | правіць зыходнік]

«К’ева» з’яўляецца прынцыповым сапернікам для «Вероны», бо клубы з аднаго горада Верона. Іх саперніцтва называецца «Веронскае дэрбі».

Іншым прынцыповым сапернікам з’яўляецца «Ювентус».

Назвы клуба[правіць | правіць зыходнік]

  • 1903—1915 — Hellas
  • 1919—1928 — Hellas Verona
  • 1928—1959 — Associazione Calcio Verona
  • 1959—1991 — Associazione Calcio Hellas Verona
  • 1991—1995 — Verona Football Club
  • з 1995 — Hellas Verona Football Club

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Італіі (Серыя A)
  • Чэмпіён (1): 1984/85
Кубак Італіі
  • Фіналіст (3): 1975/76, 1982/83, 1983/84
Серыя B
  • Чэмпіён (3): 1956/57, 1981/82, 1998/99

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

«Элас Верона» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне Маркантоніа Бентэгодзі (італ.: Marcantonio Bentegodi), размешчаным па адрасе Piazzale Olimpia — 37138 — Verona. Стадыён пабудаваны ў 1963 годзе. Мае натуральны газон памерам 105 м × 68 м, умяшчае 39 211 гледачоў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Італія Бр Ларэнца Манціпа 1996
2 Аргенціна Аб Бруна Аміёнэ 2002
3 Шатландыя Аб Джош Дойг 2002
4 Германія Аб Корай Гюнтэр 1994
5 Італія Аб Давідэ Фараоні (капітан) 1991
6 Швецыя Аб Ісак Хін 1999
7 Нідэрланды Нап Джэйдэн Браф 2002
8 Сербія ПА Дарка Лазавіч 1990
9 Францыя Нап Тама Анры 1994
10 Аўстралія ПА Айдзін Хрусціч 1996
11 Боснія і Герцагавіна Нап Мілан Джурыч 1990
16 Італія Бр Мація К’еза 2000
18 Камерун ПА Мартэн Англа 1998
20 Італія ПА Рыкарда Сапанара 1991
22 Італія Бр Алесандра Берардзі 1991
Паз. Імя Нар.
23 Італія Аб Джанджакома Маньяні 1995
24 Італія ПА Філіпа Тэрачана 2003
25 Германія ПА Суат Сердар 1997
26 Бельгія Нап Сірыл Нгонгэ 2000
27 Польшча Аб Павел Давідовіч 1995
30 Сьера-Леонэ Нап Яя Калон 2001
32 Калумбія Аб Хуан Давід Кабаль 2001
33 Славакія ПА Ондрэй Дуда 1994
34 Італія Бр Сімонэ Перылі 1995
38 Камерун ПА Джэксан Чачуа 2001
42 Італія Аб Дыега Капола 2003
77 Іспанія ПА Жордзі Мбоўла 1999
90 Італія ПА Майкл Фаларунша 1998
99 Італія Нап Федэрыка Банацолі 1997
Славакія ПА Томаш Суслаў 2002