Каманда «Энергазбыт» з’явілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Мінска[1]. У 2015 і 2016 гадах «Энергазбыт» станавіўся чэмпіёнам Мінска. У пачатку 2017 года стала вядома, што «Энергазбыт» папоўніць склад Другой лізе чэмпіянату Беларусі[2], сезон 2017 каманда пачала пад новай назвай «Энергетык-БДАТУ». У дэбютным сезоне сталічная каманда заняла 10-е месца з 14, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клуб «Івацэвічы» (2:1).
У сезоне 2018 каманда працягвала ўдзельнічаць у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сітуацыю, скончыла сезон на 13-м месцы з 15. У кастрычніку 2018 годзе «Энергетык-БДАТУ» ўдзельнічаў у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА, дзе тройчы прайграў: камандам Заходняга рэгіёна Балгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Уэльса (1:3).