ФК ЮАС Жыткавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК ЮА-Строй Жыткавічы)
ЮАС
ФК ЮАС Жыткавічы.png
Поўная назва ТАА Футбольны клуб «ЮАС»
Заснаваны 2014
Расфарміраваны 2019
Горад Жыткавічы, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Галоўны трэнер Андрэй Гарбар
Чэмпіянат Другая ліга
2018 10 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ЮАС — былы беларускі футбольны клуб з горада Жыткавічы, які існаваў у 2014—2019 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольная каманда «ЮА-Строй», якая фінансавалася аднайменным прадпрыемствам, была заснавана ў 2014 годзе і заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў сфарміраваны пераважна з мясцовых футбалістаў, да якіх далучыўся шэраг іншагародніх (пераважна з Мазыра). У сезоне 2014 «ЮА-Строй» заняў апошняе 12-е месца ў групе, і, перамогшы ў стыкавых матчах СКВІЧ, атрымаў выніковае 23-е месца ў лізе. На наступны год каманду прадстаўлялі выключна мясцовыя ігракі, пачалося супрацоўніцтва з мясцовай ДЮСШ, ад чаго клуб атрымаў назву ЮАС-ДЮСШ. Жыткавіцкая каманда зноў стала апошняй у сваёй групе, атрымаўшы за ўвесь сезон толькі адну перамогу.

У пачатку 2016 года ЮАС-ДЮСШ пацвердзіла свой удзел у новым сезоне[1]. У сувязі са спыненнем супрацоўніцва з ДЮСШ каманда скараціла назву да ЮАС[2]. Сезон для каманды атрымаўся яшчэ горшым за папярэдні — каманда цярпела паражэнні за паражэннямі, найбуйнейшым стала гасцявое 0:14 ад «Маладзечна-ДЮСШ-4». Улетку каманда нават заявіла аб зняцці з чэмпіянату, але пасля перамоў з АБФФ вырашыла працягнуць удзел. У выніку каманда набрала сваё адзінае ачко ў апошнім туры, з агульнай розніцай мячоў 8−124.

У пачатку 2017 года склад каманды істотна ўзмацніўся, папоўніўшыся вопытнымі ігракамі з такіх клубаў, як «Баранавічы» і «Рагачоў-МК». Галоўным трэнерам быў прызначаны Вадзім Бяленка, вядомы па працы з пінскай «Хваляй». У выніку жыткавіцкі клуб пачаў сезон ужо не ў якасці аўтсайдара, а як адзін з фаварытаў. З самага пачатку захапіўшы лідарства, ЮАС не страціў яго да самага заканчэння чэмпіянату, у выніку за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу.

Сезон 2018 каманда пачала пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гольмака. Амаль поўнасцю змяніўся склад каманды, былі запрошаны ігракі з Першай і Вышэйшай ліг. Пасля першай паловы сезона ЮАС ішоў у сярэдзіне табліцы. Аднак, у ліпені Гольмак пакінуў клуб, значна змяніўся таксама склад каманды. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Гольмака Андрэй Свіркоў, аднак у верасні і ён пакінуў клуб, да канца сезона кіраўніцтва ажыццяўляў дырэктар Андрэй Мінчук. Сезон ЮАС скончыў на 10 месцы з 15.

У студзені 2019 года новым галоўным трэнерам стаў Канстанцін Чахаў, які з верасня 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб. Каманда стала ўзмацняцца ігракамі, якія мелі вопыт выступлення ў Вышэйшай лізе. Аднак, у сакавіку 2019 года ЮАС з-за фінансавых праблем не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе (з лістапада 2018 года клуб не выплачваў грошы ігракам). У красавіку апеляцыя была клуба была адхілена, і ён канчаткова быў выключаны з Першай лігі[3]. Большасць ігракоў тым часам пакінула клуб, знайшоўшы новыя каманды ў Першай і Другой лігах. Аднак, неўзабаве ЮАС далучыўся да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[4]. Галоўным трэнерам замест пакінуўшага клуб Канстанціна Чахава быў прызначаны нядаўні ігрок каманды Андрэй Гарбар[5]. У каманду прыйшлі новыя ігракі, большасць з іх мела вопыт выступлення ў Першай лізе. У табліцы ЮАС быў серадняком, аднак каманду зноў хутка сталі пераследаваць праблемы. У чэрвені з-за недахопу ігракоў ЮАС адмовіўся праводзіць хатні матч Кубка Беларусі супраць НФК і атрымаў тэхнічнае паражэнне, а неўзабаве абвясціў аб зняцці з Другой лігі з-за фінансавых праблем. Паколькі ЮАС не паспеў згуляць палову сваіх матчаў, то ён быў выключаны з турніру, а вынікі сустрэч з яго ўдзелам ануляваны.

У пачатку 2020 года склад Другой лігі папоўніў новы клуб з Жыткавічаў — «Меліяратар», да якога далучыліся многія ігракі ЮАС, а ўзначаліў новую каманду былы трэнер ЮАС Андрэй Гарбар.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014: «ЮА-Строй»
  • 2015: ЮАС-ДЮСШ
  • 2016—2019: ЮАС

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2014 Другая — Б (Д3) 12 22 4 3 15 21–53 15 1/64 фіналу
Матчы за 23 месца1 23 2 2 0 0 6–2
2015 Другая — Б (Д3) 10 18 1 0 17 9–89 3 1/64 фіналу
Матчы за 20 месца2 19-20 2 1 0 1 3–3
2016 Другая (Д3) 13 24 0 1 23 8–124 1 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 1 26 20 5 1 63–12 65 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 10 28 6 10 12 23–38 28 1/16 фіналу Неатрыманне ліцэнзіі, пераход у Другую лігу
2019 Другая (Д3) Зняўся з чэмпіянату 1/32 фіналу
  • 1 Стыкавыя матчы супраць мінскага СКВІЧа, які заняў 12 месца ў групе А (3:2, 3:0).
  • 2 Стыкавыя матчы супраць верхнядзвінскага «Прыазёр’я», якое заняла 10 месца ў групе А (3:0, 0:3 — абодва тэхнічных выніка).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]