Фабрыка «Фагус»
Выгляд
| Славутасць | |
| Фабрыка «Фагус» | |
|---|---|
| | |
| 51°59′01″ пн. ш. 9°48′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктар | Вальтэр Гропіус і Адольф Меер |
| Дата заснавання | 1911 |
Фабрыка «Фагус» (ням.: Fagus-Werk) — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (з 2011 г.) у Германіі ў горадзе Альфельд (зямля Ніжняя Саксонія).
Першая значны архітэктурны твор Вальтэра Гропіуса (1910-11) — будынак абутковай фабрыкі «Фагус» у Альфельдзе, якую ён спраектаваў разам з Адольфам Меерам. Фабрыка была пачаткам яго архітэктурнай дзейнасці і з’яўляецца ўзорам архітэктуры ранняга мадэрнізму. У 1920-я гады гэты кірунак у архітэктуры было вызначана паняццем «Новае будаўніцтва» (Neues Bauen) і «Новая рэчыўнасць» («Neue Sachlichkeit»).
Прызначаная для вытворчасці абутковых калодак фабрыка вядомая шырокім выкарыстаннем шкла, што зрабіла будынак аднастайным і прадвяшчала пазнейшыя працы Гропіуса ― напрыклад, Баўгауз.
