Фабіа Мірэці
| | |||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||
| Нарадзіўся |
3 жніўня 2003 (22 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Рост | 180 см | ||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Фа́біа Мірэ́ці (італ.: Fabio Miretti; нар. 3 жніўня 2003) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Джэноа» (у арэндзе з «Ювентусу») і нацыянальнай зборнай Італіі. Яшчэ з дзяцінства захапляўся «Ювентусам», а яго ідалам быў чэшскі паўабаронца Павел Недвед.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у шэрагу маленькіх клубаў, але ў 2011 годзе далучыўся да акадэміі «Ювентуса». Асабліва ўдалым для іграка стаў сезон 2019—2020 гадоў у юнацкай камандзе турынцаў, калі ігрок у 17 гульняў здабыў 16 галоў. Сезон, на жаль, быў перарваны пандэміяй каранавіруснай інфекцыі[1][2][3]. У кастрычніку 2020 года Мірэці быў уключаны The Guardian у спіс 60 самых таленавітых ігракоў свету, які нарадзіліся ў 2003 годзе[4]. 10 верасня Мірэці ўпершыню быў запрошаны да дарослай дружыны «Ювентуса» трэнерам Масіміліяна Алегры, але ў гульнях удзел не прымаў. 20 студзеня 2022 года футбаліст працягнуў кантракт з клубам да 2026 года[5]. Дэбютаваў у Серыі А 20 сакавіка, замяніўшы Хуана Куадрада ў кампенсаваны час у хатнім пераможным матчы супраць «Салернітаны» (2:0)[6]. Да гэтага заўзятары клубы крытыкавалі Алегра за намер адаптаваць крайняга абаронцу Данілу да гульні ў паўабаронцы ў той час як маецца Мірэці[7]. Пасля яшчэ аднаго з’яўлення на пляцоўцы пасля замены ў матчы супраць «Сасуола», 1 мая, італьянец нарэшце дэбютаваў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Венецыі». На пачатку сезона 2022—2023 гадоў ігрок ужо адаптаваўся і стаў сталым іграком першай дружыны клуба. 6 верасня 2022 года ў матчы супраць «Пары Сен-Жэрмен» упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў. Першым голам у прафесійным футболе адзначыўся 5 лістапада 2023 года ў матчы Серыі А супраць «Фіярэнціны»[8].
25 жніўня 2024 года Мірэці на правах арэнды далучыўся да «Джэноа» бяз права выкупу[9].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]20 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, з’явіўшыся на змену Нікало Барэлі[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Munno, Mauro (13.02.2021). «Chi è Fabio Miretti: centrocampista diventato grande dopo 10 anni di Juve». Juventus News
- ↑ «Fabio Miretti, un nuovo principe per la Juventus». TUTTOmercatoWEB
- ↑ Franculli, Lorenzo (1.05.2022). «Chi è Fabio Miretti. „Pronto per stare tra i grandi“, dice di lui Allegri». La Gazzetta dello Sport
- ↑ Christenson, Marcus; Powell, Jim; Blight, Garry (8.10.2020). «Next Generation 2020: 60 of the best young talents in world football». The Guardian.
- ↑ Costa, Paolo (24.01.2022). «Dal debutto in Champions al rinnovo: Fabio Miretti e la Juventus, il legame si allunga almeno fino al 2026». La Stampa.
- ↑ Costa, Paolo (20.03.2022). «Esordio in serie A con la Juve per il saluzzese Fabio Miretti». La Stampa.
- ↑ «Juve: Miretti e Soulé in panchina anche con la Salernitana, i tifosi protestano. 'Inspiegabile', 'Allegri incompatibile col progetto giovani'». il BiancoNero
- ↑ «Notizie Serie A LIVE: Fiorentina battuta di corto muso, la Juve vince con Miretti». Juventus News 24
- ↑ «Miretti joins Genoa on loan». Juventus FC.
- ↑ «Miretti debutta in Nazionale: primi minuti in Austria Italia». Juventus News 24
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)