Фагавая тэрапія
Выгляд
Фагавая тэрапія (англ.: phage therapy) — кірунак у супрацьбактэрыяльнай тэрапіі, дзе асноўным агентам з'яўляюцца вірусы бактэрый (бактэрыяфагі), якія спецыфічна забіваюць толькі патагенныя бактэрыі, не кранаючы непатагенную флору і эўкарыятычныя клеткі. Апошнім часам усё больш разглядаецца як адна з альтэрнатыў традыцыйным антыбіётыкам, асабліва ў сувязі з распаўсюджваннем устойлівых прышчэпаў небяспечных мікраарганізмаў, напрыклад MRSA (стафілакок, устойлівы да метыцыліну).