Перайсці да зместу

Фае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фае Вялікага тэатра Беларусі

Фае́ (ад фр.: foyer — «ачаг») — памяшканне ў грамадскім будынку, напрыклад, у тэатры, кінатэатры ці канцэртнай зале, прызначанае для адпачынку гледачоў ці слухачоў у час перапынку або да пачатку канцэрта, спектакля ці фільма[1].

Артыстычнае фае — памяшканне для адпачынку артыстаў[2].

У фае залаў і адміністрацыйных будынкаў могуць размяшчацца часовыя выставы[3][4].

  1. фае — тлумачэнне слова. www.skarnik.by. Праверана 17 мая 2025.
  2. Беларуская энцыклапедыя . knihi.com. Праверана 17 мая 2025.
  3. У фае галаўнога офіса "Беларусбанка" адкрыта выстава "Партызаны Беларусі" (руск.). BELARUSBANK.BY. Праверана 17 мая 2025.
  4. Аб падрыхтоўцы і правядзенні выставы «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі» | Национальный исторический архив Беларуси(недаступная спасылка). niab.by. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 17 мая 2025.