Фазавая дыяграма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фазавая дыяграма для вады
Фазавая дыяграма жалеза з прымешкамі вугляроду

Фазавая дыяграма — графічная выява ліній суіснавання фаз ў залежнасці ад тэрмадынамічных параметраў.

Фазавыя дыяграмы часцей за ўсе будуюцца ў залежнасці ад тэмпературы і ціску і ад тэмпературы і кампанентнага складу.

Аднакампанентныя рэчывы[правіць | правіць зыходнік]

Для аднакампанентных рэчываў фазавыя дыяграмы будуюцца ў залежнасці ад тэмпературы і ціску. Па правілу фаз, суіснаванне двух агрэгатных станаў, напрыклад, вадкасці і газу, задаецца на дыяграме лініяй. Суіснаванне трох фаз магчыма ў асобных кропках. Малюнак справа падае прыклад фазавай дыяграмы для вады.

Бінарныя сумесі[правіць | правіць зыходнік]

Для двухкампанентных рэчываў існуюць тры параметры: тэмпература, ціск і канцэнтрацыя адной з кампанент. Звычайна фазавыя дыяграмы будуюцца, адкладваючы па восі абсцыс кампанентны склад, а па восі ардынат — тэмпературу або ціск. Для Фазова діаграма сумесяў магчыма адначасовае існаванне чатырох фаз. На дыяграмах вылучаюцца вобласці аднастайнай сумесі і вобласці расслаення на фазы.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Солідус
  • Ликвидус
  • Дыяграма стану сплаваў жалеза-вуглярод