Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ
Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы | |
---|---|
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | |
Ранейшыя назвы | Хіміка-біялагічны факультэт, біялагічны факультэт |
Заснаваны | 1963 |
Дэкан | Вольга Віктараўна Янчурэвіч |
Адрас | Беларусь, 230012, г. Гродна, завулак Даватара, 3/1 |
fbe.grsu.by |
Факультэт біялогіі і экалогіі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З’яўленню факультэта біялогіі і экалогіі папярэднічаў хіміка-біялагічны факультэт, які праіснаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы з 1963 па 1975 гады. На ім вялася падрыхтоўка настаўнікаў біялогіі з дадатковай спецыяльнасцю «хімія». У 1975 годзе ён быў зачынены. Але ў 1984 годзе, калі зноў узнікла патрэбнасць у біялагічных, педагагічных і навуковых кадрах, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы быў адкрыты біялагічны факультэт, які ажыццяўляў падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія» з прысваеннем кваліфікацый: «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і геаграфіі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі. Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі». Пасля адкрыцця спецыяльнасці «Экалогія» ў 1995 годзе факультэт быў перайменаваны ў факультэт біялогіі і экалогіі.
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Экалогіі
- Батанікі
- Хіміі і біятэхналогіі
- Заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл
- Біяхіміі
- Тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання
Аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікрабіялогія
- Біяхімія
- Фізіялогія чалавека і жывёл
- Біяфізіка
- Біятэхналогія