Факультэт грамадскіх навук БДУ
| Факультэт грамадскіх навук БДУ | |
|---|---|
| БДУ | |
| Заснаваны | 1921 |
| Закрыты | 1925 |
Факультэт грамадскіх навук БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1921—1925 гадах. Рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах БДУ — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.[1]
Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы. Выкладаліся таксама французская, няммецкая, англійская, польская, старажытныя мовы.[2]
У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні.[3]
Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.[3][4]
На факультэце існавалі наступныя навукова-дапаможныя ўстановы:
- Кабінет права
- Кабінет эканомікі
- Кабінет статыстыкі[3]
У 1925/26 навучальным годзе факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі — 1921—1922
- Саламон Захаравіч Кацэнбоген — 1922—1925[3]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СПРАВАЗДАЧА РЭКТАРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ «ЗАНЯТИЯ В УНИВЕРСИТЕТЕ» Масква, 14 студзеня 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 187—194. Машынапіс. аўтогр.)
- З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.)
- ПРАТАКОЛЬНЫ ЗАПІС ДАКЛАДА РЭКТРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ НА ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ПРА СТАНОВІШЧА УНІВЕРСІТЭТА 26 мая 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 40, 40 адв. Завер. машынапіс. коп.)
- ІНФАРМАЦЫІ (ВЕСТНИКА НАРКОМПРОСА ССРБ) ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. Вып. 11— 12. С. 43—46.)
- З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 10 снежня 1922 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 19—20. Машынапіс. аўтогр.)
- З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 26 верасня 1923 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 28. Машынапіс. аўтогр.)
- СА ЗВЕСТАК ПРА БДУ ДЛЯ ЗБОРНІКА НАРКАМАСВЕТЫ СССР Не раней за 29 лютага 1924 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 127. Л. 7—9 адв. Машынапіс. аўтогр.)
- З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.)
- ↑ СПРАВАЗДАЧА РЭКТАРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ «ЗАНЯТИЯ В УНИВЕРСИТЕТЕ» Масква, 14 студзеня 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 187—194. Машынапіс. аўтогр.)
- ↑ а б в г Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.
- ↑ ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы