Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ
Выгляд
| Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы | |
|---|---|
| Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | |
| Заснаваны | 2013 |
| Дэкан | Віктар Аляксандравіч Белазаровіч |
| Адрас | 230009 Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5 |
| fh.grsu.by | |
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі (заснаваны ў 1954 годзе як гістарычны факультэт і на працягу свайго існавання перайменоўваўся ў гісторыка-філалагічны (1956), гісторыка-педагагічны (1967), факультэт гісторыі і культуры (1994), гістарычны (2001), факультэт гісторыі і сацыялогіі (2007)), факультэта турызму і сэрвісу (заснаваны на базе гуманітарнага факультэта ў 2008 годзе), кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта.
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
- Кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі
- Кафедра паліталогіі і сацыялогіі
- Кафедра турызму і культурнай спадчыны
- Кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі
- Кафедра журналістыкі
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын (2013—2017)[1]
- Тамара Анатольеўна Піваварчык (2017—2020)[2][3]
- Віктар Аляксандравіч Белазаровіч (з 2020)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нечухрин Александр Николаевич
- ↑ Администрация. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2017. Праверана 9 снежня 2017.
- ↑ Администрация. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.