Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР
| Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР | |
|---|---|
| Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
| Заснаваны | 1970 |
| Дэкан | Васіль Міхайлавіч Бондарык |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Мінск, Вуліца Гікалы, 9 |
| bsuir.by/ru/fdpipo | |
Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР (ФДПіПА БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
У красавіку 1970 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце было створана падрыхтоўчае аддзяленне (ПА) у мэтах павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi рабочай і сельскай моладзі. З мэтай далейшага ўдасканалення давузаўскай падрыхтоўкі абітурыентаў, а таксама з мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ў маі 1990 года ПА было рэарганізавана ў факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі (ФДПіПА).
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Структура факультэта адрозніваецца ад стандартнай мадэлі факультэта, якая прадугледжвае падзел на кафедры. У складзе факультэт ёсць толькі адна кафедра — кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. Таксама ў склад факультэта ўваходзіць аддзел суправаджэння прыёмнай камісіі і курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў.
Дэкагы
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Яўсеевіч Тхароў (1971—1974)
- Барыс Казіміравіч Галякевіч (1974—1999)
- Галіна Фёдараўна Смірнова (1999—2011)
- Віталь Генадзевіч Русін (2012—2017)
- Васіль Міхайлавіч Бондарык (з 2017)