Факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова
Выгляд
| Факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова | |
|---|---|
| МДУ імя А. А. Куляшова | |
| Заснаваны | 1 снежня 1998 года |
| Дэкан | Жанна Анатольеўна Барсукова |
| Адрас | 212022 Беларусь, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1 |
| ffl.msu.by | |
Факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова — адзін з факультэтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт быў створаны 1 снежня 1998 года[1].
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- кафедра рамана-германскай філалогіі
- кафедра замежных моў
- кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Усе студэнты навучаюцца па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» (спецыялізацыя «Мовазнаўства»).
Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыі «Філолаг. Выкладчык англійскай і нямецкай моў і літаратур. Перакладчык» або «Філолаг. Выкладчык англійскай і французскай моў і літаратур. Перакладчык». Яны маюць магчымасць працаваць выкладчыкамі, перакладчыкамі, рэдактарамі, карэктарамі, літаратурнымі супрацоўнікамі, малодшымі навуковымі супрацоўнікамі, мастацтвазнаўцамі, лабарантамі.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (2008–2014)
- Жанна Анатольеўна Барсукова (з 2015)
Зноскі
- ↑ Факультэт замежных моў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 8 студзеня 2021.