Факультэт народнай гаспадаркі БДУ
| Факультэт народнай гаспадаркі БДУ | |
|---|---|
| БДУ | |
| Заснаваны | 1930 |
| Закрыты | 1931 |
Факультэт народнай гаспадаркі БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1930—1931 гадах. Створаны на базе факультэта права і гаспадаркі БДУ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе (паводле некаторых звестак — у 1929[1]) факультэт гаспадаркі і права БДУ быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права[2] (савецкага права і будаўніцтва[3]) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.[1]
18 сакавіка 1931 года з’яўляецца дакладная запіска рэктара БДУ Я. П. Каранеўскага, дзе ён прапануе наступнае:
«Факультэт народнай гаспадаркі (наргас), які складаецца зараз з 5 аддзяленняў (прамысловае, кааперацыйнае, фінансавае, планавае і сельскагаспадарчае), раздзяліць на два самастойныя інстытуты, выдзеліўшы з яго цяперашняга складу с/г аддзяленне і злучыўшы яго з адпаведным факультэтам Горацкай с/г акадэміі. 3 наргасу стварыць:
а) прамыслова-кааперацыйны інстытут (з прамысловым і кааперац. фак.), які будзе рыхтаваць кадры эканамічных інжынераў для прамысловасці і кааперацыйнай сістэмы. Інстытут гэты перадаць ВСНГ,
б) планава-фінансавы інстытут (з планавым і фінан. фак.), які будзе рыхтаваць эканамістаў-планавікоў для Дзяржплана, фінансавых органаў (і для раёнаў), банкаўскай сістэмы і ашчадкас. Гэты інстытут перадаць НКФ альбо Дзяржплану.» [4]
У 1931 годзе на аснове факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты — планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі, — якія ў 1933 г. былі выдзелены з БДУ і аб’яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі-эканамісты БДУ.[1]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскі юрыдычны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).