Перайсці да зместу

Факультэт савецкага будаўніцтва і права БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт савецкага будаўніцтва і права БДУ
БДУ
Заснаваны 1930[1]
Закрыты 1931[1]

Факультэт савецкага будаўніцтва і права БДУ[2] (факультэт савецкага права і будаўніцтва БДУ)[3] — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1930—1931 гадах. Створаны на базе факультэта права і гаспадаркі БДУ. Рэарганізаваны ў Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права.[2]

У 1930 годзе (паводле некаторых звестак — у 1929[4]) факультэт гаспадаркі і права БДУ быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права[2] (савецкага права і будаўніцтва[3]) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.[4]

18 сакавіка 1931 года з’яўляецца дакладная запіска рэктара БДУ Я. П. Каранеўскага, дзе ён прапаноўвае «Факультэт савецкага будаўніцтва і права з рацыяналізатарскім аддзяленнем, якое адчыняецца пры ім з І/ІУ[5], рэарганізаваць у самастойны інстытут савецкага будаўніцтва і права, пры чым аддз. савец. будаўніцтва пры камвузе зачыніць, злучыўшы яго з адпаведным аддз. інстытута. Інстытут будзе рыхтаваць кадры для НКЮ (юрыстаў) для РСІ, ЦВК, РВК, інструктараў і рацыяналізатараў для савецкіх, прафесійных, кааперац. устаноў, буйных прамысловых прадпрыемстваў і саўгасаў. Інстытут савецкага будаўніцтва і права перадаць ЦВК альбо НКЮ.»[6]

7 ліпеня 1931 года факультэт быў рэарганізаваны ў асобны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, які падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР.[3]