Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Дэвіз Будзь заўсёды побач у цяжкую хвіліну!
Дэкан Сяргей Анатольевіч Матораў
Адрас 210038, г. Віцебск, вул. Чапаева, 30

Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя факультэта пачынаецца з 1 верасня 1991 года, калі ў структуры ўніверсітэта быў створаны факультэт дашкольнага выхавання.

Факультэт цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі, установамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і Віцебскай вобласці, а таксама з Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» (Украіна), Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Д. Ушынскага (Расія), Смаленскім гуманітарным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інстытутам псіхалогіі і сацыяльнай работы.

Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца лідарам у падрыхтоўцы практычных псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце і сацыяльных педагогаў у Віцебскім рэгіёне[1].

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра псіхалогіі
  • Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце аб’ядналіся спецыялісты трох сфер:

  • спецыялісты па сацыяльнай рабоце,
  • сацыяльныя педагогі,
  • псіхолагі.

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі