Перайсці да зместу

Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў БДТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Дэкан Юрый Сяргеевіч Радчанка
Адрас 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, Свярдлова, 13а
tov.belstu.by

Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню падрыхтоўка спецыялістаў профілю факультэта была пачата ў 1960 годзе па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія драўніны» ў складзе факультэта механічнай тэхналогіі драўніны.

У 1961 годзе адначасова з рэарганізацыяй Беларускага лесатэхнічнага інстытута ў тэхналагічны быў створаны хіміка-тэхналагічны факультэт (ХТФ).

У 1964 годзе створаны выпускаючыя кафедры: хімічнай тэхналогіі драўніны, тэхналогіі неарганічных рэчываў, тэхналогіі перапрацоўкі пластмас. Адначасова адбывалася далейшая рэарганізацыя агульнаадукацыйных хімічных кафедраў. Створаны кафедры арганічнай хіміі, агульнай і неарганічнай хіміі, фізічнай і калоіднай хіміі, аналітычнай хіміі.

У 1965 годзе была створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў, ад якой ў 1966 годзе аддзялілася кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцяў, затым створана кафедра тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу.

З 1968 годзе на хіміка-тэхналагічны факультэт навучалася амаль 2000 студэнтаў. У выніку факультэт быў падзелены на тэхналогіі арганічных рэчываў і факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі[1].

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў;
  • Кафедра нафтагазаперапрацоўкі і нафтахіміі;
  • Кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны;
  • Кафедра біятэхналогіі;
  • Кафедра фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі прадукцыі;
  • Кафедра арганічнай хіміі;
  • Кафедра фізічнай, калоіднай і аналітычнай хіміі;
  • Кафедра бяспекі жыццядзейнасці;
  • Кафедра філасофіі і права.

Навукова-даследчыя лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • НДЛ нафтахіміі падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі»;
  • НДЛ стабілізацыі пластмас, гумы і валокнаў падвойнага падпарадкавання з НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ;
  • НДЛ лесахіміі падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі»;
  • НДЛ малекулярна-біялагічных даследаванняў;
  • Галіновая НДЛ навукаёмістых тэхналогій цэлюлозна-папяровай, лесахімічнай прамысловасці, вытворчасці драўняных пліт і пластыкаў;
  • НДЛ біятэхналагічнай, хімічнай і механа-хімічнай апрацоўкі і перапрацоўкі расліннай біямасы;
  • НДЛ па распрацоўцы тэхналогій вытворчасці нанавалокнаў.

Навучальныя лабараторыі і цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кансалтынгавы цэнтр па сістэмах менэджменту;
  • Навукова-адукацыйны цэнтр «Біятэхналогіі раслін» падвойнага падпарадкавання з ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі»;
  • лабараторыя па выпрабаванні палімерных матэрыялаў;
  • навукова-даследчая і тэхналагічная лабараторыя падвойнага падпарадкавання з ГД «Інстытут нафты і хіміі»;
  • лабараторыя па структурных, электракінетычных і фізіка-механічных выпрабаваннях цэлюлозы, паперы і кардону;
  • навуковая галіновая лабараторыя шыннай прамысловасці.

Філіялы кафедраў факультэта на прадпрыемствах[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (спецыялiзацыi: «Тэхналогія асноўнага арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу», «Тэхналогія лакафарбавых матэрыялаў», «Тэхналогія пластычных мас», «Тэхналогія перапрацоўкі эластамераў», «Тэхналогія перапрацоўкі пластычных мас»);
  • «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны» (спецыялiзацыi: «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцяй», «Тэхналогія драўняных пліт і пластыкаў», «Тэхналогія лесахімічных вытворчасцяй», «Тэхналогія гідролізны і мікрабіялагічных вытворчасцяй»);
  • «Біятэхналогія» (спецыялiзацыi: «Біятэхналогія энерганосьбітаў», «Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў закісання», «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў»);
  • «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» (спецыялiзацыi: «Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў», «Тонкі арганічны сінтэз»);
  • «Біяэкалогія»;
  • «Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі» (cпецыялізацыі: «Сертыфікацыя прамысловых тавараў», «Сертыфікацыя харчовых тавараў», «Сертыфікацыя фармацэўтычнай прадукцыі»).

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Экалогія»;
  • "Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў матэрыялаў;
  • «Тэхналогія арганічных рэчываў»;
  • «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
  • «Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў»;
  • «Тэхналогія і абсталяванне хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва; хімія драўніны»;
  • «Біятэхналогія»;
  • «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў».

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Высокамалекулярныя злучэнні»;
  • «Мікрабіялогія»;
  • «Біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі)»;
  • «Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў»;
  • «Матэрыялазнаўства (па галінах)»;
  • «Тэхналогія арганічных рэчываў»;
  • «Тэхналогія перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
  • «Тэхналогія і абсталяванне хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва; хімія драўніны»

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі