Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Эмблема
Заснаваны 1999
Дэкан Вераніка Святаславаўна Сайганава
Месцазнаходжанне  Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9
ffsn.bsu.by

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) — вядучае структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па падрыхтоўцы ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыя падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сацыяльна-гуманітарных ведаў у Беларусі закладваліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з першых дзён яго існавання. Яшчэ ў 1921 годзе ў рамках факультэта грамадскіх навук была пачата падрыхтоўка студэнтаў па філасофіі, сацыялогіі і іншых гуманітарных дысцыплінах. З адкрыццём у 1947 годзе аддзялення філасофіі на гістарычным факультэце гэтая дзейнасць набыла больш арганізаваны характар. У 1966 годзе падрыхтоўка спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю для нацыянальнай сістэмы адукацыі атрымлівае далейшае развіццё ў сувязі з аднаўленнем філасофскага аддзялення на гістарычным факультэце, а з 1989 года на філасофска-эканамічным факультэце.

Аднак на сапраўды сістэмнай і прафесійнай аснове сацыяльна-гуманітарная адукацыя ў галіне філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, інфармацыі і камунікацыі пачынае рэалізоўвацца з 1 сакавіка 1999 года, калі ў адпаведнасці з рашэннем Вучонага Савета БДУ быў створаны факультэт філасофіі і сацыяльных навук.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Філасофія
  • Сацыялогія
  • Псіхалогія
  • Сацыяльныя камунікацыі
  • Сацыяльная работа

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце дзейнічае 7 кафедраў:

  • Філасофіі і метадалогіі навукі
  • Філасофіі культуры
  • Сацыялогіі
  • Сацыяльнай камунікацыі
  • Сацыяльнай і арганізацыйная псіхологіі
  • Агульная і медыцынскай псіхологіі
  • Сацыяльнай работы і рэабіліталогіі

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]