Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ
Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1961 |
Дэкан | Юрый Аляксандравіч Клімаш |
Адрас | 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Свярдлова 13а, к.2, аўд. 411 (400, 412) |
htit.muzklip.com |
Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.
У 1965 годзе створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ імя С. М. Кірава.
У 1966 годзе утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей.
У 1968 годзе на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 годзе структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты — Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ) і Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР).
У 1976 годзе з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла», «Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў», «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».
У 1981 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей».
У 1988 годзе на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» і «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».
У 1989 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў».
З 1993 па 1996 гадах былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 годзе з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфіі[1].
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры:
- Кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі;
- Кафедра тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі;
- Кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў;
- Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі;
- Кафедра прамысловай экалогіі;
- Кафедра механікі і канструяравання;
- Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей;
- Кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў;
- Кафедра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікіі.
Навукова-даследчыя лабараторыі:
- Выпрабавальны цэнтр экалагічнага кантролю;
- Галіновая лабараторыя шкла і шклопадобных матэрыялаў;
- НДЛ аўтаклаўнага ячэістага бетону на базе ААТ «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Філіялы кафедраў:
- філіял кафедры тэхналогіі шкла і керамікі на ААТ «Керамін»;
- філіял кафедры тэхналогіі шкла і керамікі на ААТ «Гомельшкло»;
- філіял кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі на ААТ «Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі»;
- філіял кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей на ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў»;
- філіял кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі на ААТ «Гродна Азот»;
- філіял кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў у ДП «Інстытут НДІБМ»;
- філіял кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў на ААТ «Беларускі цэментны завод».
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў» (інжынер-механік);
- «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» (інжынер-механік);
- «Аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» (інжынер па аўтаматызацыі);
- «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
- «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей» (інжынер-хімік-тэхнолаг);
- «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» (інжынер-хімік-эколаг).
Магістратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Геаэкалогія»;
- «Машыны, агрэгаты і працэсы» (па галінах);
- «Працэсы і апараты хімічных тэхналогій»;
- "Тэхналогія і абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі;
- «Тэхналогія неарганічных рэчываў»;
- «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»;
- «Тэхналогія электрахімічных працэсаў і абарона ад карозіі»;
- «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі» (па галінах).
Аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]- «Тэарэтычная фізіка»;
- «Неарганічная хімія»;
- «Фізічная хімія»;
- «Электрахіміі»;
- «Хімія цвёрдага цела»;
- «Машыны, агрэгаты і працэсы» (па галінах);
- «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі»;
- «Тэхналогія неарганічных рэчываў»;
- «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»;
- «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»;
- «Геаэкалогія».
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Міхайлавіч Жарскі (1978—1981)
- Генадзій Міхайлавіч Хвясько (1992—1997)
- Святлана Яфімаўна Арэхава (1997—?)
- Юрый Аляксандравіч Клімаш
Зноскі
- ↑ Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі Архівавана 17 студзеня 2021.