Перайсці да зместу

Факір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факір у Партугаліі

Факі́р (араб. فقیر, літаральна — бядняк, жабрак) — артыст у цырку або на эстрадзе, яго нумары дэманструюць неадчувальнасць цела да фізічнага болю. Сярод трукаў, якія робяць факіры, — хаджэнне басанож па лёзах шабель, бітым шкле і гарачым вуголлі, глытанне агню, жаб, рыб і іншага, працінанне рук, ног, языка вострымі прадметамі.

Таксама факірамі называюць вандроўных мусульманскіх манахаў.