Фаланга (анатомія)
Фаланга (анатомія) | |
---|---|
![]() Фалангі пальцаў рук | |
![]() Фалангі пальцаў ног | |
Лацінская назва |
phalanx мн. phalanges |
Фала́нгі[1] (лац.: phalanges, адзіночны лік phalanx; ад грэч. φάλαγξ) — кароткія трубчастыя монаэпіфізавыя косці, якія ўтвараюць шкілет пальцаў канечнасцяў пазваночных жывёл.
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Фаланга з’яўляецца трубчастай косцю. Сярэдняя частка фалангі называецца целам (лац.: corpus), праксімальны канец — асновай (лац.: basis), дыстальны канец — блокам (лац.: trochlea).
Дыстальныя фалангі маюць на сваім канцы патаўшчэнне (лац.: tuberositasphalangis distalis), якое з’яўляецца іх галоўным адрозненнем[2].
Чалавечыя фалангі
[правіць | правіць зыходнік]У чалавека кожны палец, акрамя вялікага, складаецца з трох фаланг, а вялікі з дзвюх. Гэтыя тры фалангі называюцца асноўнай, сярэдняй і ногцевай. Фалангі ніжняй канечнасці адрозніваюцца ад фаланг верхняй канечнасці меншай даўжынёй. На пальцах рукі самая доўгая фаланга — асноўная трэцяга пальца, а найкарацейшая і найгрубейшая — асноўная фаланга вялікага пальца. Кожная фаланга ўяўляе сабой падоўжаную костачку, якая мае ў сярэдняй частцы (дыяфіз) форму паўцыліндра, плоская частка якога звернутая на далоневы, а выпуклая на тыльны бок. Канцавыя часткі фалангі (эпіфізы) нясуць сустаўныя паверхні.
У медыцына выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны для фаланг кісці і ступні:
- праксімальная (асноўная) фаланга (лац.: phalanx proximalis);
- сярэдняя фаланга (лац.: phalanx media), у вялікага пальца адсутнічае;
- дыстальная (ногцевая) фаланга (лац.: phalanx distalis).
Фалангі кісці
[правіць | правіць зыходнік]Праксімальныя фалангі пальцаў злучаюцца пясцева-фалангавымі суставамі (лац.: articulationes metacarpophalangeae) з пясцевымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I пясцевай, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі (лац.: articulationes interphalangeae): суставы паміж праксімальнымі і сярэднімі фалангамі называюцца праксімальнымі (лац.: articulationes interphalangeae proximales), паміж сярэднімі і дыстальнымі фалангамі — адпаведна дыстальнымі (лац.: articulationes interphalangeae distales); на вялікім пальцы маецца толькі адзін міжфалангавы сустаў.
-
5 дыстальных фаланг
-
4 сярэдніх фаланг
-
5 праксімальных фаланг
Фалангі ступні
[правіць | правіць зыходнік]Праксімальныя фалангі пальцаў ногі злучаюцца плюснафалангавымі суставамі (лац.: articulationes metatarsophalangeae) з плюснявымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I плюснявой, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі, вялікі палец ногі таксама мае толькі адзін міжфалангавы сустаў.
-
Фалангі (у колеры) пальцаў левай ступні чалавека. Від зверху (тыльная паверхня)
-
Фалангі (у колеры) пальцаў левай ступні чалавека. Від знізу (падэшвавая паверхня)
Іншыя жывёлы
[правіць | правіць зыходнік]
Кітападобныя
[правіць | правіць зыходнік]У кітападобных колькасць фаланг значна большая. Гэта тлумачыцца тым, што ў іх дыяфізы і эпіфізы фаланг касцянеюць асобна і ўтвараюць як бы самастойныя фалангі.
Птушкі
[правіць | правіць зыходнік]На задніх канечнасцях птушак можа быць ад дзвюх да чатырох пальцаў. У чатырохпальцых формаў колькасць фаланг звычайна 2—3—4—5, лічачы ад унутранага пальца вонкі, у трохпальцых 3—4—5. Вядомы шэраг выключэнняў: у буравеснікаў 1—3—4—5; у лелякоў 2—3—4—4, у некаторых стрыжоў 2—3—3—3.
У двухпальцага афрыканскага страуса, у якога захаваліся трэці і чацвёрты палец, па 4 і 5 фаланг адпаведна.
На крыле першы і трэці палец звычайна з адной фалангі, а другі з дзвюх, але і тут сустракаюцца выключэнні. Так, у дзённых драпежнікаў, курыных, амерыканскага страуса колькасць фаланг, лічачы ад унутранага пальца вонкі, 2—2—1; у качак, драфаў і іншых 2—3—1; у афрыканскага страуса 2—3—2; у казуара і ківі — толькі адзін палец з 3 фаланг.
Паўзуны
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць фаланг у паўзуноў невялікая, але непастаянная. Аднак на задніх канечнасцях выкапнёвай групы зверападобныя (Theromorpha), якая лічыцца продкам сысуноў, колькасць фаланг была той жа, што і ў сысуноў. У водных выкапнёвых груп заўраптэрыгій (Sauropterygia) і іхтыяптэрыгій (Ichtyopterygia), якія мелі плаўнікападобную канечнасць, што нагадвала такую ж канечнасць кітападобных, колькасць фаланг была вялікай, як і ў кітападобных.
Земнаводныя
[правіць | правіць зыходнік]Непастаянная колькасць фаланг і ў амфібій. У большасці выпадкаў у хвастатых амфібій (Urodela) пальцы маюць па дзве фалангі, акрамя чацвёртага, які мае тры, а ў бясхвостых (Anura) і пяты палец таксама мае тры фалангі. Дадатковыя пальцы складаюцца звычайна з адной фалангі, але часам і з дзвюх.
У грызуна Pedetes так званы praepollex (prae — рудыментарны, pollex — вялікі палец кісці) складаецца з дзвюх фаланг і мае кіпцюр. Калі прымаць першы палец амфібій за praepollex і praehallux (hallux — вялікі палец ступні), то ён таксама складаецца з дзвюх фаланг.
Высновы
[правіць | правіць зыходнік]Прыведзеныя лічбы могуць быць зведзены ў табліцу:
Групы жывёл | Колькасць фаланг на пальцах, пачынаючы з унутранага пальца | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
на задніх канечнасцях | на пярэдніх канечнасцях | ||||||||||
I | II | III | IV | V | I | II | III | IV | V | ||
Сысуны | большасць відаў | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 |
Чалавек | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | |
Птушкі | |||||||||||
Сокалападобныя | — | 2 | 2 | 1 | — | ||||||
Курыныя | — | 2 | 2 | 1 | — | ||||||
Качкі | — | 2 | 2 | 1 | — | ||||||
Драфы | — | 2 | 2 | 1 | — | ||||||
Казуары | — | — | 3 | — | — | ||||||
Чатырохпальцыя птушкі | большасць відаў | 2, 3, 4, 5 | — | 1 | 2 | 1 | — | ||||
Буравеснік | 1, 3, 4, 5 | ||||||||||
Ляляк | 2, 3, 4, 4 | ||||||||||
Ківі | — | — | 3 | — | — | ||||||
некаторыя са стрыжоў | 2, 3, 3, 3 | ||||||||||
Трохпальцыя птушкі | большасць відаў | 3, 4, 5 | — | 1 | 2 | 1 | — | ||||
Двухпальцыя птушкі | большасць відаў | 4, 5 | |||||||||
Амерыканскі страус | 4, 5 | — | 2 | 2 | 1 | — | |||||
Афрыканскі страус | 4, 5 | — | 2 | 3 | 2 | — | |||||
Паўзуны | 2 | 3 | 4 | 5 | 3(4) | 2 | 3 | 4 | 5 | 3(4) | |
Земнаводныя | |||||||||||
Хвастатыя земнаводныя | 2(1) | 2 | 3 | 3 | 2 | 2, 2, 3, 2 | |||||
Бясхвостыя земнаводныя | 2 | 2 | 3 | 4 | 3 | 2, 2, 3, 3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 35. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
- ↑ Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 58. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Людина. / Навч. посібник з анатомії та фізіології. Львів. 2002. 240 с.
- «Анатомія людини», О. І. Свіридов, Київ, Вища школа, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фаланга (анатомія)