Перайсці да зместу

Фалопія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фалопія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fallopia Adans., Fam. Pl. (Adanson) 2: 274, 277 (1763)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823760
NCBI  76024
EOL  2876337
GRIN  t:14554
IPNI  32490-1

Фало́пія[3] (Fallopia) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Назва ў гонар італьянскага батаніка Габрыэля Фалопія

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Драсён павойны (Fallopia convolvulus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцябло павойнае або распасцёртае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае. Кветкі зялёнага колеру, у пучках у пазухах лісця. Часта кветкі з вяночкападобным калякветнікам. Тычынак 4—8. Плодарэшак.

Фалопія кустовая (Fallopia dumetorum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.