Перайсці да зместу

Фамоз морквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фамоз морквы, або Сухая гніль морквы[1] — грыбковае захворванне морквы, узбуджальнікам ягога з’яўляецца Leptosphaeria libanotis (анаморфа — фома Рострупа (Phoma rostrupii))[1].

Пашкоджвае расліны ў любым узросце і караняплоды пры захаванні. Праяўляецца ў 2 формах. На лісці з’яўляюцца прадаўгаватыя, шаравата-карычневыя плямы, на сцяблах насеннікаў цёмныя палосы і плямы з ліловым адценнем. Пашкоджаныя тканкі робяцца крохкімі, расліна сохне. Пазней цёмна-карычневыя плямы можна адзначыць на верхавінцы караняплодаў. Пры захаванні морквы праяўляецца іншая форма хваробы — сухая гніль караняплодаў у выглядзе добра бачных, прадаўгаватых, шэрых, удаўленых плям, колькасць якіх з часам расце. Пашкоджаныя тканкі трухлеюць, у іх утвараюцца поласці, запоўненыя мелым міцэліем з пікнідамі. Інфекцыя захоўваецца ў насенні, караняплодах, пасляўборачных рэштках[1], у перыяд зімовага захоўвання пачынаецца гніенне пашкоджаных тканак[2].

Хваробе спрыяе вільготнае надвор’е. Гібель насеннікаў можа дасягаць 50 %[1].

Меры барацьбы

[правіць | правіць зыходнік]

Для барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў[3][4].

  • Вянгеляускайте А. П., Жуклене Р. М., Жуклис Л. П. Вредители и болезни овощных культур. — М: Агропромиздат, 1989. — 462 с.
  • Фомозы // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь. — Советская энциклопедия, 1989. — С. 568.
  • Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 359—360.
  • Справочник агронома по защите растений / Нурмуратов Т. Н., Шек Г. Х. — Алма-Ата: Кайнар, 1983. — 184 с.