Фамілія (партыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі - канцлер вялікалітоўскі, адзін з лідараў Фаміліі.(Партрэт Луі дэ Сільвестра)
Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі. ваявода рускі, адзін з лідэраў партыі.
Станіслаў Антоні Панятоўскі, кандыдат ад Фаміліі на польскі трон у 1764 г.

Фамі́лія (польск. Familia) — партыя, створаная у сярэдзіне XVIII ст. З'яўлялася аб'яднаннем магнацкіх родаў Чартарыйскіх і Панятоўскіх, якое імкнулася правесці сацыяльныя і палітычныя рэформы ў Рэчы Паспалітай. Канфедэрацыя Фамілія (польск. Familia) 1764 - 1766 лічыцца канфедэратыўным дзяржаўным пераваротам.[1]

Склад Фаміліі[правіць | правіць зыходнік]

Лідэрам партыі быў Канцлер вялікі літоўскі Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі. Знакамітымі членамі Фаміліі былі: ваявода рускі Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, генерал падольскіх земляў Адам Казімір Чартарыйскі, каронны падкаморы Казімір Панятоўскі, аўстрыйскі генерал Анджэй Панятоўскі, Міхал Ежы Панятоўскі, Станіслаў Панятоўскі, Міхал Казімір Агінскі, вялікі гетман Літвы Міхал Юзэф Масальскі, біскуп віленскі Ігнацы Якуб Масальскі, ваявода паморскі Павел Міхал Мастоўскі, падскарбі вялікі літоўскі Ежы Дэтлаф Флемінг, ваявода інаўроцлаўскі Анджэй Геранім Замойскі, стражнік вялікі каронны Станіслаў Любамірскі, біскуп плоцкі іеранім Антоні Шэптыцкі і біскуп куяўскі Антоні Казімір Астроўскі

Ранні перыяд дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

З 1743 года, Фамілія знаходзілася ў саюзе з саксонскім міністрам Генрыкам Брюлем. У 1752 годзе Фамілія далучылася да апазіцыі супраць двара Аўгуста III Саксонскага і міністра Брюля.[2] Праціўнікамі Фаміліі выступалі прадстаўнікі партыі гетманскай (пад кіраўніцтвам Францішка Ксаверыя Браніцкага і Станіслава Патоцкага).

Канвакацыйны сейм 1764г[правіць | правіць зыходнік]

Праз дзяржаўны пераварот, здзейснены з дапамогай расійскай арміі, Фамілія вырашыла паспрабаваць рэфармаваць палітычны лад Рэчы Паспалітай. Іх мэтай было ўпарадкаванне цэнтральнай каралеўскай ўлады і сканчэнне анархіі, якая ўзнікла ў выніку злоўжывання шляхецкімі «вольнасцямі». Напрыклад, ліквідацыя Ліберум вета ў сейме. Яны патрабавалі павышэння ролі сейма і правядзення фіскальнай і ваеннай рэформ.

У пачатку 1764 г. кіраўнікі Фаміліі Анджэй Геранім Замойскі і Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі прасілі Кацярыну II увесці расійскія войскі ў Рэч Паспалітую, каб падтрымаць іх у сутычках з сіламі гетманскай партыі і падтрымаць выбары свайго кандыдата на польскі трон. Неўзабаве адбылася расейская інтэрвэнцыя ў колькасці 7 тыс. чал. жаўнераў, а прыватныя войскі Чартарыйскага былі пераведзены на аплату расейцаў. У выніку з 7 мая па 23 чэрвеня 1764 г. у Варшаве адбыўся канвакацыйны сейм для падрыхтоўкі да абрання Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адначасова правёў шэраг важных рэформаў ладу Рэчы Паспалітай. Сярод іншага, адмяняліся прыватныя павіннасці, уводзілася агульная пошліна ў дзяржаўны скарб, адмянялася права liberum veto пры галасаванні па фіскальных і ваенных справах, уводзілася забарона дэпутатам прысягаць па даручэнні дэпутатаў, сістэма мер і ваг была уніфікавана, скасаваны юрыдыкі і служкі.

З-за праекту раўнапраўя іншаверцаў, які прасунуў расейскі пасол Мікалай Рэпнін падчас Сейма 1776 г., саюз Станіслава Аўгуста Панятоўска і Чартарыйскіх быў ліквідаваўся, праз намер Чартарыйскіх выкарыстаць расейскую дапамогу для ўмацаваньня сваіх палітычных пазыцый, якія павінны былі ім даць магчымасць узамцнення незалежнасці краіны ў перспектыве. З гэтага часу, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі мог разлічваць толькі на падтрымку Расіі.

Сеймы 1766 г. і 1768 г. адмянілі большасць карысных для дзяржавы сістэмных змен, унесеных Фаміліяй на канвакацыйным сойме 1764 г.

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Tajne instrukcje Katarzyny II dla dyplomatów rosyjskich w Warszawie (1763)


Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Wojciech Stanek, Konfederacje a ewolucja mechanizmów walki politycznej w Rzeczypospolitej XVIII wieku, w: Między Barokiem a Oświeceniem, Olsztyn 1996, s. 135-136.
  2. Zofia Zielińska, Walka "Familii" o reformę Rzeczypospolitej 1743-1752, Warszawa 1983.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]