Фам Ван Донг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Фам Ван Донг
в’етн.: Phạm Văn Đồng
Phạm Văn Đồng 1972.jpg
Сцяг1-ы Старшыня Савета Міністраў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам
2 ліпеня 1976 — 18 чэрвеня 1987
Прэзідэнт Тон Дык Тханг
Нгуен Хыу Тхо
Чыёнг Цінь
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Фам Хунг
Сцяг2-і Прэм’ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам
20 верасня 1955 — 2 ліпеня 1976
Прэзідэнт Ха Шы Мін
Тон Дык Тханг
Папярэднік Ха Шы Мін
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Міністр замежных спраў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам
1955 — 1961
Сцяг Міністр фінансаў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам
1945 — ?

Нараджэнне 1 сакавіка 1906(1906-03-01)[1][2][…]
Смерць 29 красавіка 2000(2000-04-29)[4][1][…] (94 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Клемента Готвальда Gold Star Order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фам Ван Донг (в’етн.: Phạm Văn Đồng; 1 чэрвеня 1906, правінцыя Куангнам, Французскі Індакітай  — 29 красавіка 2000, Ханой, В’етнам) — в’етнамскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр В’етнама (1955—1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1906 года ў правінцыі Куангнам Французскага Індакітая (цяпер В’етнам).

Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. З[1925 года — член Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама, з 1929 года — член яго ЦК. У 1929 годзе арыштаваны французскімі ўладамі, у 1930 годзе ў турме далучыўся да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуністычная партыя В’етнама, КПВ).

У 1941—1945 гадах удзельнічаў ва ўзброенай антыяпонскай барацьбе. З 1945 года — міністр фінансаў Часовага ўрада Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 года — надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўднёвым В’етнаме. З 1951 года — член Палітбюро ЦК ППВ—КПВ.

У 1949—1954 гадах — намеснік Прэм’ер-міністра Дэмакратычнай Рэспубліка В’етнам Ха Шы Міна, у 1955—1961 гадах — міністр замежных спраў ДРВ. З 1955 года — прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. У 1986 годзе падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 годзе — з дзяржаўных пасад.

Памёр 29 красавіка 2000 года ў Ханоі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11307168X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Phạm Văn Đồng // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pham Van Dong // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]