Фано (апалчэнне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фано
Ідэалогія нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць амхара
Лідары Саламон Атанаў[1]
Актыўная ў Flag of Ethiopia.svg Эфіопія
Сфарміравана 1270
Саюзнікі Flag of the Ethiopian National Defense Force.svg Узброеныя сілы Эфіопіі
Flag of Ethiopia (1991–1996).svg Патрыятычны фронт эфіопскага народа
Праціўнікі Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл
Колькасць членаў 10 тысяч чалавек[2]
Удзел у канфліктах Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Буйныя акцыі гл. ніжэй

Фано (амх.: ፋኖ), таксама FANO[3] або Fanno[4] — узброеная моладзевая групоўка ў Эфіопіі, сабраная з прадстаўнікоў народа амхара, якая сфармавалася ў 2010-х гадах. Павелічэнне ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі[5].

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Фано ўспрымаецца рознымі СМІ і праваабарончымі арганізацымі альбо як хуліганская група, альбо як апалчэнне[5]. Amnesty International заявіла, што атрад спецыяльнага падраздзялення паліцыі рэгіёна Амхара насіў знакі адрознення, на якіх было пазначана, што яго члены належаць да Фано[4]. Ezega News апісаў яе як узброеную групоўку, якая не раззброіцца, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні аб вяртанні шэрагу страчаных амхара зямель[6]. Арганізацыя «The Organization for World Peace» ахарактарызавала Фано як «моладзевую групу дружыннікаў амхары», якая ўзяла на сябе функцыю забеспячэння закона і парадку, што ўрад, з прычыны шэрагу прычын, не мог забяспечыць[7].

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Апалчэнцы прытрымліваюцца ўльтранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхара[8].

Злачынствы[правіць | правіць зыходнік]

Фано абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых забойствах 58 чалавек ў Метэма (10—11 студзеня 2019), у забойстве сям’і ў Азэза (29 верасня 2019)[9], удзел ва ўзброеным сутыкненні з рэгіянальнымі і федэральнымі сіламі бяспекі ў Гандэры і Дабаце (19 сакавіка 2020)[4][5] і масавых забойствах у Хамеры (лістапад 2020)[10].

Зноскі

  1. 'He's Planning to Exterminate Us All': Ethiopians Speak of Ethnic Massacres (24 снежня 2020).
  2. Arguments, African. Ethiopia: 'They Have Destroyed Tigray, Literally' – Mulugeta Gebrehiwot Speaks From the Mountains of Tigray (англ.). allAfrica.com (29 студзеня 2021).
  3. Preaching unity but flying solo, Abiy’s ambition may stall Ethiopia’s transition. Ethiopian Insight (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020.
  4. а б в Gondar region security incident left at least three injured (20 сакавіка 2020).
  5. а б в Fano Will Not Lay Down Arms If Demands Are Not Met: Chairman (28 сакавіка 2020).
  6. Shadowy Ethiopian massacre could be tip of the iceberg (12 снежня 2020). «It's possible that civilians from both ethnicities were targeted in Mai-Kadra, Amnesty now says.».
  7. EHRCO Preliminary Investigation Report on Major Human Rights Violations in and around Maikadra. Ethiopian Human Rights Council (25 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020.
  8. የፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ ("Última advertència dels fano Amhara de Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 24 d'agost de 2020 on un grup d'uns 40 fano es presenta i exigeix l'alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር ("Fano Amhara Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S'observa uns 100 fano cridant l'eslògan: "Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d'Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!".; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ ("Els nostres Fano mentre surten del correccionari d'Anghereb i són rebuts pels fano Amhara"). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው​ #ደሴ​ ከዓመት በፊት የተናገረው ("Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any"). Vídeo del 8 d'octubre del 2019 mostrant un tros d'una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any.
  9. Beyond law enforcement – Human rights violations by Ethiopian security forces in Amhara and Oromia. Amnesty International (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020.
  10. 'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees (2 снежня 2020).