Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора
Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора![]() | |
---|---|
Fantastic Beasts: The Secrets of Dumbledore | |
Жанр | фэнтэзійны фільм, прыгодніцкі фільм, сямейны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Warner Brothers і Heyday Films[d] |
Працягласць | 142 хв. і 143 хв.[2] |
Бюджэт | 200 000 000 $[3] |
Зборы | 405 161 334 $[4] і 95 850 844 $[4] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2022 |
Папярэдні фільм | Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда |
Наступны фільм | Фантастычныя істоты 4 |
IMDb | ID 4123432 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора» (англ.: Fantastic Beasts: The Secrets of Dumbledore) — фантастычная драма рэжысёра Дэвіда Ейтса, працяг фільма «Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда», дзеянне развіваецца ў тым жа свеце, што і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Прэм’ера фільма ў Вялікабрытаніі адбылася 8 красавіка 2022 года, у ЗША 15 красавіка 2022. У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.
Яшчэ два фільмы серыі «Фантастычныя істоты» знаходзяцца ў распрацоўцы.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Прафесар Альбус Дамблдор даведваецца, што магутны цёмны чараўнік Грындэльвальд плануе захапіць уладу над светам. Разумеючы, што не зможа спыніць яго ў адзіночку, Дамблдор просіць магазаолага Ньюта Скамандэра ўзначаліць каманду выдатных чараўнікоў і аднаго адважнага магла-пекара. Іх чакаюць неверагодна небяспечныя прыгоды, сустрэча са старымі і ўтаймаванне новых магічных істот і барацьба з прыхільнікамі Грындэльвальда, якіх становіцца ўсё больш.
У ролях[правіць | правіць зыходнік]
- Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр
- Джуд Лоў — Альбус Дамблдор
- Кэтрын Вотэрстан — Парпенціна «Ціна» Гальдштэйн
- Дэн Фоглер — Якаб Кавальскі
- Элісан Судал — Квіні Гальдштэйн
- Эзра Мілер — Крыдэнс Бэрбоўн/Аўрэліюс Дамблдор
- Мадс Мікельсен — Гэлерт Грындэльвальд[5]
- Калум Цёрнер — Тэзэюс Скамандэр
- Джэсіка Вільямс — Юлалі Хікс
- Попі Корбі-Туч — Вінда Разье
- Уільям Надзілам — Юсуф Кама
- Вікторыя Ейтс — Банці
- Рычард Койл — Аберфорт Дамблдор
- Аляксандр Кузняцоў — Хельмут
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Person Profile // Full Cast & Crew — 1990. Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ film distribution certificate database
- ↑ Rubin R. ‘Fantastic Beasts 3’ Ignites to Soft $58 Million at International Box Office Ahead of U.S. Debut — New York, Los Angeles, CA: Variety Media, Penske Media Corp., 2022. — ISSN 0042-2738 Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ а б Fantastic Beasts: The Secrets of Dumbledore — 1999. Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Fantastic Beasts 3 synopsis (англ.). Fantasticbeasts.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2022 года
- Фільмы Дэвіда Ейтса
- Фільмы ЗША 2022 года
- Фантастычныя фільмы 2022 года
- Фільмы ЗША ў жанры фэнтэзі
- Фільмы Вялікабрытаніі ў жанры фэнтэзі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі
- Фільмы ЗША ў 3D
- Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард
- Экранізацыі твораў Джаан Роўлінг
- Фільмы кампаніі Warner Bros.
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Heyday Films
- Фільмы IMAX
- Фільмы-сіквелы
- Фільмы-прыквелы