Фані Братэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фані Братэ
шведск.: Fanny Brate[1]
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні шведск.: Fanny Ingeborg Matilda Ekbom
Дата нараджэння 26 лютага 1861(1861-02-26)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1940(1940-04-24)[2][6][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johan Frans Gustaf Oskar Ekbom[d][8][4]
Маці Henriette Alexandrine Dahlgren[d][4][8]
Муж Erik Brate[d][2][9][…]
Дзеці Torun Munthe[d]
Род дзейнасці мастачка
Жанр жывапіс фігуры чалавека[d][2] і жанравы жывапіс[2]
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фані Інгеборг Мацільда Братэ (шведск.: Fanny Ingeborg Matilda Brate; 26 лютага 1862 — 24 красавіка 1940) — шведская мастачка. Карціны Фані Братэ створаны пад уплывам шведскага мастака Карла Ларсана, яе працы апяваюць ідылію сямейнага жыцця.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фані Братэ была дачкой Ёхана Фрэдэрыка Оскара Густава Экбома (Johan Fredric Gustaf Oscar Ekbom), служачага Карла шведскага, герцага Вестэргётландскага. У 1880 годзе, ва ўзросце васямнаццаці гадоў, яна была прынята ў Каралеўскую акадэмію вольных мастацтваў. У 1887 годзе здзейсніла азнаямленчую паездку ў Парыж. У 1889 годзе пабывала ў Германіі, Даніі, Нарвегіі, Англіі, Аўстрыі і Італіі.

У 1887 годзе Фані выйшла замуж за Эрыка Братэ (18571924). У іх сям’і нарадзіліся чатыры дачкі: Астрыд (18881929), Торунь (18911993), Рагнхільд (18921894), Інгігерда (18991952). Будучы замужам, Фані была вымушана пакінуць жывапіс, але працягнула свой удзел у шведскім свеце мастацтваў у якасці заступніка іншых мастакоў.

У 1891 годзе Фані стала сябрам Асацыяцыі Мастакоў Svenska Konstnärernas Förening.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Мастачка працавала ў жанрах пейзажу, інтэр’ернай карціны, нацюрморта, партрэта.

Самым вядомым яе творам з’яўляецца карціна Namnsdag («У дзень свята»), напісаная ў 1902 годзе. У цяперашні час яна захоўваецца ў Шведскім нацыянальным музеі. Сярод яе лепшых прац «Сляпая старая» (1903), «Вольная хвіліна» і іншыя.

Фані Братэ з’яўляецца тонкім дзіцячым псіхолагам, у яе карцінах дзеці гуляюць у гульні, падглядаюць за іншымі дзецьмі, сварацца, з захапленнем малююць. У 1943 годзе ў Нацыянальным музеі Швецыі адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастачкі, на якой было прадстаўлена 126 яе карцін. Фані малявала алеем і акварэллю. Яе работы, якія паказваюць жыццё людзей у Швецыі XIX стагоддзя, з’яўляюцца важным элементам культурнай спадчыны краіны.

У цяперашні час карціны мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, у Музеі Паўночных краін і ў прыватных калекцыях.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. а б в г д е Fanny I M Brate (f. Ekbom) — 1917.
  3. 18610226 Brate f. Ekbom, Fanny Ingeborg Matilda // Sveriges dödbok Праверана 14 красавіка 2018.
  4. а б в Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/6 (1861-1886), bildid: 00033265_00006 Праверана 14 красавіка 2018.
  5. Brate f. Ekbom, Fanny Ingeborg Matilda // Sveriges dödbok 1815–2022 — 9 — Sveriges Släktforskarförbund, 2023.
  6. а б Engelbrekts kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6003/F I/8 (1938-1941), bildid: 00017532_00099 — С. 111. Праверана 7 красавіка 2018.
  7. Brate, FANNY I.M.Svenskagravar.se. Праверана 13 чэрвеня 2017.
  8. а б Fanny Ingeborg Mathilda, f. 1861 i Stockholm // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 14 красавіка 2018.
  9. Ekbom, Fanny Ingeborg Matilda, f. 1861 i Stockholm // Swedish Census 1890Riksarkivet. Праверана 14 красавіка 2018.