Фараніды
Jump to navigation
Jump to search
Фараніды | |||||||||||||
![]() | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Роды[1] | |||||||||||||
|
Фарані́ды (Phoronida) — тып шчупальцавых жывёл.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць каля 20 сучасных відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазваночныя жывёлы.
Даўжыня ад 0,6 да 45 см. Цела знаходзіцца ў трубачках з арганічнага рэчыва. 3 трубачкі высоўваецца пярэдні канец цела са складаным, падвойным, спіралепадобным шчупальцавым апаратам, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывяносная, нервовая сістэмы і выдзяляльныя органы. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фараніды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.