Фарах Пехлеві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарах Пехлеві
перс.: فرح پهلوی
Імя пры нараджэнні азерб.: Fərəh Diba
Род дзейнасці пісьменніца, перакладчыца, архітэктарка, палітык
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1938(1938-10-14)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне шыіты
Бацька Sohrab Diba[d][3]
Маці Farideh Ghotbi[d]
Муж Махамед Рэза Пехлеві
Дзеці Reza Pahlavi[d], Farahnaz Pahlavi[d], Ali Reza Pahlavi[d] і Leila Pahlavi[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт farahpahlavi.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарах Пехлеві (перс.: فرح پهلوی, азерб.: Fərəh Pəhləvi; нар. 14 кастрычніка 1938, Тэгеран, Іран) — імператрыца Ірана, жонка шаха Махамеда Рэза Пехлеві. З трох жонак шаха яна адзіная была каранавана ў якасці імператрыцы (шахбану). Яна была першай імператрыцай, каранаванай у Іране з часоў арабскага ўварвання ў VII стагоддзі. Дзве сасанідскія імператрыцы, Барандохт і Азармедохт (каля 630 года), былі апошнімі, хто насіў гэты тытул да яе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Азербайджанка з паходжання, Фарах Дыбэ (дзявочае прозвішча) нарадзілася ў сям’і афіцэра — выпускніка ваеннай школы Сен-Сір. Яе дзед па бацькоўскай лініі ў канцы XIX стагоддзя быў паслом Ірана пры двары Раманавых. Фарах была з багатай сям’і, аднак ранняя смерць яе бацькі прымусіла сям’ю пакінуць уласную вілу ў Тэгеране і пераехаць у дом да сваякоў. Адукацыю атрымала ў Тэгеране і Парыжы. У школьныя гады захаплялася спортам і была капітанам каманды па баскетболе. Пасля заканчэння ліцэя яна занялася архітэктурай і вучылася ў Ecole Speciale d’Architecture ў Парыжы. Там жа ў 1959 годзе на прыёме ў іранскім пасольстве яна была прадстаўлена шаху як адна з іранскіх студэнтак, якія вучыліся ў Францыі. Шах зрабіў ёй прапанову практычна адразу ж пасля сустрэчы. Іх вяселле адбылося 21 снежня 1959 года. Спадчыннік прастола, Рэза Пехлеві, нарадзіўся 31 кастрычніка 1960 года.

Усяго ў Фарах і Махамеда чацвёра дзяцей:

  • Рэза Пехлеві (нарадзіўся 30 кастрычніка 1960)
  • Фарахназ Пехлеві (нарадзілася 12 сакавіка 1963)
  • Алі Рэза Пехлеві (нарадзіўся 28 красавіка 1966). Скончыў жыццё самагубствам 4 студзеня 2011 года стрэлам са стрэльбы ў сваім доме ў Бостане.
  • Лэйла Пехлеві (нарадзілася 27 сакавіка 1970). 10 чэрвеня 2001 года Лэйла Пехлеві была знойдзена мёртвай у нумары гатэля ў Лондане. Прычыны смерці дакладна ўстаноўлены не былі, аднак мяркуецца перадазіроўка наркатычных рэчываў. Прынцэса пакутавала на моцную дэпрэсію ў апошнія гады жыцця.

Свой вольны час імператрыца Фарах прысвячала мастацтву.

Фарах — высокаадукаваная жанчына, апроч азербайджанскай свабодна валодае персідскай, англійскай і французскай мовамі. Дзякуючы яе актыўнасці ў Іране адкрылася нямала музеяў. Фарах скупляла палотны такіх складаных для разумення мастакоў як Марк Ротка і Джэксан Полак. Акрамя таго, яна вярнула ў краіну і некалі вывезеныя творы нацыянальных мастакоў.

Пасля смерці шаха, выгнаная імператрыца заставалася ў Егіпце на працягу амаль двух гадоў. Праз некалькі месяцаў пасля забойства прэзідэнта Садата ў кастрычніку 1981 года імператрыца і яе сям’я пакінулі Егіпет. Прэзідэнт Рональд Рэйган паведаміў імператрыцы, што яе гатовы прыняць у ЗША.

Спачатку Фарах пасялілася ва Уільямстаўне (Масачусетс), але пазней купіла дом у Грынвічы, штат Канектыкут. Пасля смерці яе дачкі прынцэсы Лэйлы ў 2001 годзе яна набыла невялікі дом у Патамаку, штат Мэрыленд, недалёка ад Вашынгтона, акруга Калумбія, каб быць бліжэй да сына і ўнукаў.

Зноскі

  1. Farah Diba // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FarahDiba // FemBio database
  3. Персідская Вікіпедыя — 2003.