Фара Вітаўта (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фара Вітаўта, Брэст)
Jump to navigation Jump to search

Касцёл Святога крыжа і Узнясення Святой Дзевы Марыі або Фара Вітаўта — рымска-каталіцкі храм у Брэсце, заснаваны вялікім князем Вітаўтам. Пазней таксама згадваецца як касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны.

Як і іншыя помнікі архітэктуры Брэста, знішчаны расійскімі ўладамі пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1389 год — узнікненне першай брэсцкай каталіцкай парафіі.
  • 1412 год — пачатак будаўніцтва мураванага (?) каталіцкага храма на вуліцы Нямецкай, на адным з бакоў Рыначнай плошчы. На думку іншых даследчыкаў касцёл заставаўся драўляным ажно да XVIII ст.[1]
  • 1766 год — пачатак узвядзення новага мураванага касцёла.
  • 1769 год — асвячэнне новазбудаванага касцёла.
  • 1806 год — функцыі гарадской Фары перайшлі да езуіцкаму касцёлу, бо сам Фарны касцёл быў дрэнна збудаваны і меў слабыя падмуркі.
  • 1808 год — абодва храмы (Фара і езуіцкі) згарэлі.

Відаць, стан Фарнага касцёла быў настолькі дрэнны, што расійскія ўлады яго ў далейшым не ўлічвалі і разабралі пры будаўніцтве фартыфікацыі.

Зноскі

  1. Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 125.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]