Фарбаўці (спадарожнік)
Выгляд
Неправераная
| Фарбаўці | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d] |
| Дата адкрыцця | 12 снежня 2004 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 20 290 752 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,206 |
| Перыяд абарачэння | −1 086,1 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Фарбаўці (анг. Farbauti) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Фарбаўці, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XL.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Фарбаўці быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 9. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.