Перайсці да зместу

Фарбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарбы

Фарбы — агульнае найменне для групы каляровых фарбавальных рэчываў, прызначаных для непасрэднага выкарыстання ў той ці іншай сферы быту.

Па хімічным саставу пігменты і вырабленыя з іх фарбы падзяляюцца на мінеральныя (неарганічныя солі ці аксіды металаў) і арганічныя (складаныя злучэнні, галоўным чынам расліннага ці жывёльнага паходжання). І тыя і іншыя могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (сінтэтычнымі).

Часцей за ўсё пад словам «фарбы» маюць на ўвазе суспензіі пігментаў ці іх сумесі з напаўняльнікамі, у сувязным — пакосту, ПВА-эмульсіі, латэксах ці іншых плёнкаўтваральных рэчывах. Фарбы наносяць непасрэдна на наяўны матэрыял ці на грунт.

  • Валожын А. І. Фа́рбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 323. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Кра́ски // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 182—183. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.