Фармалін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фармалі́н, фармол — водны раствор фармальдэгіду. Звычайна ўтрымлівае 37—40 % фармальдэгіду і 6—15 % метанолу (інгібітар полімерызацыі).

Бясколерная вадкасць з рэзкім характэрным пахам. Пры захоўванні мутнее ў выніку выпадзення асадку полімерызаванага фармальдэгіду (парафармальдэгіду). З павышэннем тэмпературы ўстойлівасць пры захоўванні ўзрастае. Шчыльнасць 1110,9—1076,4 кг/м³ (пры тэмпературы 18 °С). Вадародны паказчык 2,8—4,0.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фармалін з'яўляецца зручнай формай захоўвання і транспарціроўкі фармальдэгіду. Выкарыстоўваецца пры дэзінфекцыі і дэзадарацыі, пратручвання насення, у гарбарнай вытворчасці ў якасці дубільнага рэчыва. Фармалін таксама выкарыстоўваюць ў працэсах бальзаміравання і захоўвання біялагічных прэпаратаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 325. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 237. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]