Перайсці да зместу

Фарнак (сын Арсама)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарнак
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць не раней за 497 да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Арсам
Дзеці Артабаз I

Фарнак І (па-эламску: Парнака; каля 565 да н.э.. — 497 да н.э.?) — міністр фінансаў Персідскай імперыі ў 506 да н.э. — 497 да н.э., заснавальнік роду Фарнакідаў.

Паходзіў з царскага роду Ахеменідаў, быў сынам Арсама. Спачатку быў падначаленым сатрапа Вавілоніі Гобрыя, але ўзвысіўся пасля таго, як яго пляменнік Дарый I у 522 да н.э., стаў царом Персіі. Адыгрываў важную ролю пры кралеўскім двары. Згодна з персепальскім таблічкамі, у 506—497 да н.э. выконваў абавязкі міністра фінансаў. Увёў пашпарты, пасады суддзяў, рахаўнікоў, караваны. Унармаваў парадак збору падаткаў (вядомы тры скарбнікі, якія жылі пры ім — Каркіш, Сутаяўда і Бараткама). На пасадзе падскарбія яго змяніў Аспацін.

Фарнак меў сына Артабаза І, які ў 477 да н.э., стаў сатрапам Фрыгіі. Род Фарнака кіраваў ёй да IV ст. да н.э.

Зноскі