Фарнак II Фрыгійскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарнак II Фрыгійскі
Нараджэнне V стагоддзе да н.э.
Смерць мерк. V стагоддзе да н.э.
Род Фарнакіды
Бацька Фарнабаз I
Дзеці Фарнабаз II і Арыябарзан
Дзейнасць губернатар

Фарнак II Фрыгійскі (элам. Парнака; ? — ?) — дзяржаўны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнабаза I.

Узгадваецца ў 430 да н.э. як спадчыннік свайго бацькі Фарнабаза I на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Паводле Фукідыда, удзельнічаў у перамовах паміж Спартай і каралём Артаксерксам I. Апошні раз узгадваецца ў 422 да н.э. У 413 да н.э. яго сын Фарнабаз II ужо займаў пасаду бацькі. Дата смерці Фарнака невядомая.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]